Сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з Папам Рымскім плянавалася даволі даўно. Тым ня менш, яна аказалася сынхранізаванай зь візытам беларускага прэзыдэнта ў Прагу на саміт “Усходняга партнэрства”.
Аб тым, што азначае такое супадзеньне, у інтэрвію карэспандэнту Расейскай службы Радыё Свабода Вадзіму Дубнову расказаў беларускі палітоляг Валер Карбалевіч.
Дубноў: Наколькі адзіная пазыцыя Беларускай Праваслаўнай царквы і прэзыдэнта Лукашэнкі ў пытаньні збліжэньня з Ватыканам?
Карбалевіч: Супярэчнасьці, безумоўна, існуюць. І яны цяпер абвастраюцца. Калі Лукашэнка заявіў, што запрашае Папу Рымскага ў Беларусь, прэсавая служба Беларускага экзархату адмоўна пракамэнтавала саму гэтую ідэю. Беларуская Праваслаўная царква несамастойная, яна зьяўляецца часткай Расейскай Праваслаўнай царквы, і тут, безумоўна,ёсьць праблема. Я думаю, што невыпадкова Лукашэнка езьдзіў да патрыярха Кірыла, каб неяк зьмікшыраваць гэты свой візыт у Ватыкан, каб нейкім чынам нэўтралізаваць нэгатыўную рэакцыю Беларускай Праваслаўнай царквы.
Дубноў: Ці рэальныя надзеі Лукашэнкі выступіць у гэтай сытуацыі пасярэднікам паміж Расейскай Праваслаўнай царквой і Ватыканам?
Карбалевіч: Пакуль ня вельмі, калі сыходзіць з афіцыйных пазыцый і Ватыкану, і РПЦ. Ёсьць цэлы шэраг праблем, і бяз іх вырашэньня такая сустрэча наўрад ці магчымая. Можа быць, нешта зрушылася пасьля таго, як у Расеі зьявіўся новы патрыярх, а ў Рыме новы Папа...
Цалкам інтэрвію чытайце на сайце Расейскай службы нашага Радыё.