Сёньня ў Менску адбудзецца канфэрэнцыя пад назваю “Ўдзел грамадзянскай супольнасьці ў ініцыятыве “Ўсходняе партнэрства”. Чаму паўстала неабходнасьць правядзеньня такой канфэрэнцыі і якіх вынікаў чакаюць яе ўдзельнікі і арганізатары?
Удзельнікамі канфэрэнцыі стануць экспэрты і лідэры беларускіх грамадзкіх аб'яднаньняў і іншых недзяржаўных арганізацыяў, прадстаўнікі Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі, Міністэрства замежных справаў, дэлегацыі Эўрапейскай камісіі. Удзел у ініцыятыве “Ўсходняе партнэрства” зьяўляецца важным як для ўсёй краіны ў цэлым, так і для грамадзянскай супольнасьці Беларусі, адзначае адзін з арганізатараў канфэрэнцыі, кіраўнік Фонду імя Льва Сапегі Міраслаў Кобаса:
“Чаго я чакаю ад гэтага мерапрыемства найперш – гэта абмеркаваньня, дыскусіі паміж удзельнікамі аб тым, як яны бачаць удзел грамадзянскай супольнасьці ва “Ўсходнім партнэрстве”. У нас шмат грамадзкіх арганізацыяў, і, спадзяюся, у кожнай зь іх ёсьць свае думкі, сваё бачаньне”.
Пры канцы сакавіка Эўрапейская камісія ў рамках “Усходняга партнэрства” прапанавала ўсім зацікаўленым бакам абмеркаваць арганізацыю, структуру і функцыі Форуму грамадзянскай супольнасьці. Асноўнай задачай такога форуму – разьвіцьцё кантактаў паміж арганізацыямі і падтрымка іх дыялёгу з органамі дзяржаўнай улады. Як гэтыя форумы будуць выглядаць, пакуль пытаньне адкрытае, працягвае Міраслаў Кобаса:
“Таксама тут трэба думаць, якія формы функцыянаваньня форумаў павінны быць. Бо прэцэдэнтаў дагэтуль не было, таму трэба абмяркоўваць, як гэтыя нацыянальныя форумы будуць дзейнічаць і працаваць. Гэта з аднаго боку, а з другога – вельмі важна зразумець, як форумы будуць узаемадзейнічаць з органамі дзяржаўнай улады. І на першы плян выступае тут пытаньне даступнасьці інфармацыі. Дзяржава павінна забясьпечыць доступ да інфармацыі ў адпаведнасьці з чацьвертым артыкулам Канстытуцыі”.
На думку палітоляга Андрэя Ягорава, стварэньне нацыянальных форумаў грамадзянскай супольнасьці – гэта праца над заўтрашнім днём, праца на будучыню:
“Для грамадзянскай супольнасьці Беларусі ініцыятыва “Ўсходняе партнэрства” і ініцыятыва Форуму грамадзянскай супольнасьці адкрываюць значныя пэрспэктывы: і нейкім чынам уплываць на ход працэсу фармаваньня “Ўсходняга партнэрства”, структуру “Ўсходняга партнэрства”, структуру форумаў грамадзянскай супольнасьці. Гэта вельмі важна і для нас, і для той будучай структуры, якая будзе мець месца ў рамках “Усходняга партнэрства”, ды ўрэшце для месца самой грамадзянскай супольнасьці ва “Ўсходнім партнэрстве”.