Аляксандар Лукашэнка накіраваў у парлямэнт законапраект, паводле якога можа быць устаноўленая адміністратыўная адказнасьць за продаж алькагольных напояў і піва непаўналетнім.
Законапраект называецца “Аб унясеньні дапаўненьняў і зьменаў у некаторыя кодэксы Беларусі па пытаньнях крымінальнай і адміністратыўнай адказнасьці”, паведамілі Інтэрфаксу ў прэсавай службе кіраўніка краіны.
Прапанавана таксама ўстанавіць адміністратыўную адказнасьць за гандаль алькагольнымі, слабаалькагольнымі напоямі і півам у непрыдатных месцах і ў забаронены час.