Сёньня ў Першамайскім судзе сталіцы адбудзецца разгляд скаргі актывіста “Маладога фронту” Зьмітра Хведарука на незаконныя дзеяньні прызыўной і мэдычнай камісіяў.
Суды ўжо разглядалі скаргі іншых прызыўнікоў, якіх гвалтоўна забіралі ў войска, але дагэтуль усім адмаўлялі.
Моладзевага актывіста Зьмітра Хведарука ў войска забралі без праходжаньня мэдычнай камісіі. Прэсавая сакратарка зарэгістраванага ў Чэхіі “Маладога фронту” Тацяна Шапуцька распавяла:
“Яго забралі з дому, адвезьлі ў пастарунак, пратрымалі да 11-й вечара, на ноч адвезьлі на Акрэсьціна, адтуль на наступны дзень у ваенкамат, на ноч зноў на Акрэсьціна, а раніцай – у войска”.
Зьміцер Хведарук служыць у Жодзіне. Праз два тыдні пасьля прызыву яму зрабілі апэрацыю – у хлопца было варыкознае пашырэньне вен, да 19 красавіка яму забаронена фізычная праца і нагрузкі. У Зьмітра і іншыя праблемы са здароўем, кажа Тацяна Шатуцька:
“Пасьля зьбіцьця падчас акцыі ў яго галава яшчэ была недалечаная. Яго некалькі разоў вазілі ў Менск на абсьледаваньне галавы, сказалі, што ўсё ў парадку. У яго яшчэ праблемы з ныркамі, апошнія некалькі дзён ён праляжаў у Бабруйскім шпіталі”.
Зьміцер Хведарук падаў скаргі ў суд на незаконныя дзеяньні супрацоўнікаў ваенкамата, якія гвалтоўна ўтрымлівалі, а пасьля адвезьлі ў вайсковую частку, і дзеяньні лекараў, што не правялі належны мэдычны агляд. Ад імя Івана Шылы, якога таксама гвалтоўна забралі ў войска, і які служыць зараз у Лепелі, падаваў скаргу ў суд ягоны бацька, кажа Тацяна Шапуцька.
“У судзе пракурор запатрабаваў, каб перадалі справу ў вайсковы міжгарнізонны суд. І скарга была перанакіраваная з грамадзянскага суду ў вайсковы. Дата новага разгляду пакуль не вядомая”.
Падаваў скаргу ў суд і Франак Вячорка, які зараз служыць у Мазыры. 23 сакавіка Менскі міжгарнізонны вайсковы суд адмовіўся прызнаць незаконнымі дзеяньні вайскоўцаў і мэдыкаў падчас прызыву ў войска Франака, хаця судова-мэдычная экспэртыза зафіксавала пабоі.
А ў мінулыя выходныя праведаць Франака прыяжджалі сябры-вайскоўцы. Распавядае маці шарагоўца Вячоркі спадарыня Арына:
“Жалезьнічэнка, ужо “дзед” Жалезьнічэнка вучыў Франака, як правільна чысьціць боты. Яны яшчэ доўга абмяркоўвалі, якія каманды на беларускай мове мусяць быць у беларускім войску. Потым ён вучыў чысьціць дно машыны і зьдзівіўся, што Франак чысьціць саляркай, а не бэнзінам. На што Франак адказаў: “У нашай часьці бэнзін эканомяць”. Гэта была цудоўная падтрымка маладых жаўнераў з боку Жалезьнічэнкі”.
А яшчэ нарысы шарагоўца Вячоркі апублікавалі дзяржаўныя мэдыі – Мазырская раённая газэта “Жыццё Палесся” і “Гомельская праўда”.
Моладзевага актывіста Зьмітра Хведарука ў войска забралі без праходжаньня мэдычнай камісіі. Прэсавая сакратарка зарэгістраванага ў Чэхіі “Маладога фронту” Тацяна Шапуцька распавяла:
“Яго забралі з дому, адвезьлі ў пастарунак, пратрымалі да 11-й вечара, на ноч адвезьлі на Акрэсьціна, адтуль на наступны дзень у ваенкамат, на ноч зноў на Акрэсьціна, а раніцай – у войска”.
Зьміцер Хведарук служыць у Жодзіне. Праз два тыдні пасьля прызыву яму зрабілі апэрацыю – у хлопца было варыкознае пашырэньне вен, да 19 красавіка яму забаронена фізычная праца і нагрузкі. У Зьмітра і іншыя праблемы са здароўем, кажа Тацяна Шатуцька:
“Пасьля зьбіцьця падчас акцыі ў яго галава яшчэ была недалечаная. Яго некалькі разоў вазілі ў Менск на абсьледаваньне галавы, сказалі, што ўсё ў парадку. У яго яшчэ праблемы з ныркамі, апошнія некалькі дзён ён праляжаў у Бабруйскім шпіталі”.
Зьміцер Хведарук падаў скаргі ў суд на незаконныя дзеяньні супрацоўнікаў ваенкамата, якія гвалтоўна ўтрымлівалі, а пасьля адвезьлі ў вайсковую частку, і дзеяньні лекараў, што не правялі належны мэдычны агляд. Ад імя Івана Шылы, якога таксама гвалтоўна забралі ў войска, і які служыць зараз у Лепелі, падаваў скаргу ў суд ягоны бацька, кажа Тацяна Шапуцька.
“У судзе пракурор запатрабаваў, каб перадалі справу ў вайсковы міжгарнізонны суд. І скарга была перанакіраваная з грамадзянскага суду ў вайсковы. Дата новага разгляду пакуль не вядомая”.
Падаваў скаргу ў суд і Франак Вячорка, які зараз служыць у Мазыры. 23 сакавіка Менскі міжгарнізонны вайсковы суд адмовіўся прызнаць незаконнымі дзеяньні вайскоўцаў і мэдыкаў падчас прызыву ў войска Франака, хаця судова-мэдычная экспэртыза зафіксавала пабоі.
А ў мінулыя выходныя праведаць Франака прыяжджалі сябры-вайскоўцы. Распавядае маці шарагоўца Вячоркі спадарыня Арына:
Жалезьнічэнка, ужо “дзед” Жалезьнічэнка вучыў Франака, як правільна чысьціць боты.