У менскай арт-галерэі “Падземка” сёньня адчынілася першая пэрсанальная мастацкая выстава Адама Глобуса. Літаратар і кнігавыдавец прымеркаваў гэтую падзею да выхаду сваёй новай кнігі “PLAY.BY”.
Распачынаючы імпрэзу, Адам Глобус быў ляканічны. Каштоўнасьць новай кнігі, якая нядаўна пабачыла сьвет у прыватным выдавецтве Ігара Логвінава, па словах спадара Глобуса, у тым, што яна выяўляе дачыненьні аўтара з расейскай культурай. На просьбу патлумачыць, што ён меў на ўвазе, Адам Глобус сказаў:
“Ад яе трэба нам, усім беларусам, адмовіцца. Яна для нас — не эталён больш. Усё лепшае, што ёсьць у расейскай культуры, засталося ў мінулым”.
Мяркуючы з попыту на імпрэзе на “PLAY.BY”, гэты пасыл аўтара дадаў прысутным чытацкай інтрыгі. Тым больш, што Адам Глобус не хаваўся за сьціплымі словамі самаацэнкі сваёй значнасьці ў беларускай культуры:
“Сябе я ацэньваю добра. Можа, таму, што я — эгаіст, а можа, таму, што я цяпер — у добрым творчым стане”.
Што і дазволіла чалавеку з дыплёмам мастака праз дваццаць пяць гадоў пасьля яго атрыманьня зрабіць урэшце сваю пэрсанальную выставу.
“Я ўдзельнічаў у шмат якіх выставах — групавых, калектыўных, агульнарэспубліканскіх, замежных, але заўсёды з кімсьці ў нейкай брыгадзе, нейкай бандзе. Былі й такія групавыя забароненыя розныя. Але не было пэрсанальнай выставы, дзе былі б мае карціны, тыя, якія я лічу, што павінен паказаць усім, таму што забаранялі маю выставу. Мне сказалі, што я ніколі не атрымаю ніводнай замовы, ня купяць ніводнай маёй карціны, і таму я займаўся чымсьці іншым дваццаць пяць гадоў, а потым — вярнуўся”.
Выстава Адама Глобуса ў “Падземцы” будзе доўжыцца да 20 красавіка. Тамсама ў кнігарні выдавецтва Логвінава можна набыць ягоную новую кнігу “PLAY.BY” і іншыя выданьні беларускіх літаратараў.