Выпускаючы рэдактар “Народнай Волі” Сьвятлана Калінкіна камэнтуе адстаўку міністра ўнутраных спраў Уладзімера Навумава.
“У мяне да сёньняшняй навіны адзін камэнтар: даўно пара. Уладзімер Навумаў — адзін з самых адыёзных міністраў. Міністар, які давёў службу да мінімальнага ўзроўню аўтарытэту ў грамадзтве.
Ніколі не было столькі мярзотных скандалаў з гвалтаваньнем непаўналетніх, зь дзеяньнямі маньякаў, якія насілі міліцэйскую форму.
Я лічу, што вялікая памылка Аляксандра Лукашэнкі, што ён так доўга трымаў такога чалавека на гэтай пасадзе”.