Намесьнік старшыні партыі БНФ Вінцук Вячорка камэнтуе адстаўку Ўладзімера Навумава.
“Наагул, адпраўляюць у адстаўку сілавікоў тады, калі трэба, па-першае, на некага валіць віну за расправы, рэпрэсіі і тэрор, каб самому паўстаць анёлам белакрылым (хаця сам Лукашэнка нясе за гэта асноўную адказнасьць).
Па-другое, усялякія “разборкі” ўнутры сілавых ведамстваў адбываюцца тады, калі ў крызіснай сытуацыі рэжым хоча паўторна скансалідавацца, нацкоўваючы так званыя сілавыя ведамствы адно на аднаго.
У кожным разе, гэтая адстаўка ня сьведчыць пра хвалёную стабільнасьць рэжыму”.