Выйшаў кампакт-дыск з галасамі Ўладзімера Караткевіча, Ларысы Геніюш і Рыгора Барадуліна, запісанымі ў 1968 годзе. Гэта супольны праект паэта Сяргея Панізьніка і журналіста Глеба Лабадзенкі.
Паэт Сяргей Панізьнік мае багатую фанатэку. У ёй — галасы знакамітых людзей і звычайных вясковых жыхароў, гукі прыроды, птушак, як ён сам выказаўся — аўтэнтыка Беларусі. Знайшліся ў фанатэцы і цалкам унікальныя запісы 1968 году — Уладзімер Караткевіч сьпявае, Ларыса Геніюш і Рыгор Барадулін чытаюць вершы.
Глеб Лабадзенка: “Калі я праслухаў гэтыя запісы і зразумеў, што спадар Панізьнік проста 40 гадоў хаваў гэты скарб… Ад гэтых гадоў ён стаў яшчэ больш каштоўны, як добры каньяк, ён атрымаў вытрымку. Я яму прапанаваў рэалізаваць праект у выглядзе дыску, каб кожны беларус мог набыць гэты дыск і пачуў голас Караткевіча, Геніюш, Барадуліна 1968 году”.
Пасьля заканчэньня Львоўскай вайскова-палітычнай вучэльні Сяргей Панізьнік быў ваенным журналістам, служыў ва Ўруччы. Начальства аднойчы прыгразіла, што адправіць яго ў Чэхаславаччыну — быў 1968 год…
Панізьнік: “Мне сказалі: адправім цябе, нацыяналіста, служыць за мяжу. Я даведаўся пра гэта. У сябра быў магнітафон „Рамантык“, і пачаў я хадзіць — езьдзіць, каб набірацца, так бы мовіць, Бацькаўшчыны. І маму запісаў у Юрмале, і Караткевіча на вечарыне. Караткевіч і вершы чытае, і сьпявае народную песьню, і створаны ім самім раманс, прысьвечаны ягонай маскоўскай каханцы. І Рыгор падключыўся, і Мальдзіс падключыўся. Я пасьпеў яшчэ многа чаго запісаць”…
Прычым запісы зробленыя ў нефармальнай абстаноўцы: падчас сьвяткаваньня дзён народзінаў, застольляў. На дыску зьмешчаныя сапраўды ўнікальныя архіўныя запісы: 5 вершаў і 3 песьні Караткевіча (у аўтарскім выкананьні), 7 вершаў Ларысы Геніюш, 7 вершаў Барадуліна.
Што да Барадуліна, Глеб Лабадзенка кажа: “У працэсе працы над дыскам я паехаў да дзядзькі Рыгора, уключыў запіс ягонага голасу 1968 году, і быў вельмі сьмешны момант: Валянціна Міхайлаўна, ягоная жонка, не адразу пазнала яго і запыталася: „Рыгор, а хто гэта чытае?“ — „Ну хто… Я гэта чытаю“. І тады ў мяне ўзьнікла ідэя запісаць гэтыя самыя вершы цяпер. І на дыску гэтыя вершы ідуць парамі: спачатку запіс 1968 году, потым — цяперашні. І гэта надзвычай цікава слухаць, наколькі па-рознаму і ў той жа час падобна Барадулін праз 41 год чытае гэтыя вершы”.
Тэхнічная якасьць запісаў надзіва добрая: спадар Панізьнік тады набываў самыя дарагія бабіны. Потым у прафэсійнай студыі іх перавялі ў лічбавы фармат, апрацавалі. Глеб Лабадзенка распавядае, што пакінуў розныя драбнічкі:
“Перад запісам голасу пару сэкунд чутно, як круціцца бабіна. Я гэтага не прыбіраў. Чуваць, як Караткевіч кажа: „Ну што, можна?“ Панізьнік яму кажа: „Можна, пачынай“. Ці дзядзька Рыгор чытае вершы і зьбіўся ў адным месцы. Я гэтыя трэкі пакінуў, не прыбіраў агаворкі. Гэтым яны і цікавыя, што жывыя галасы”.
На дыску зьмешчаны яшчэ 8-хвілінны расповед Сяргея Панізьніка пра тое, як запісваліся гэтыя галасы:
“Гэта сапраўды, як я эпіграму напісаў: „Смак пазнаў я каласоў: Кар — Бар — Ген-ных галасоў“. Караткевіч, Барадулін і Геніюш”.