Віцебскі гарвыканкам арганізаваў кірмаш на плошчы Свабоды, паабяцаўшы жыхарам Віцебску распродаж тавараў і прадуктаў па зьніжаных коштах. Але надзеі пакупнікоў не апраўдаліся.
Зранку на плошчы Свабоды ў Віцебску сабраўся немалы натоўп пакупнікоў, якіх прывабілі аб’явы ў мясцовых газэтах пра антыкрызісныя танныя распродажы. Але штурханіна каля прылаўкаў з прадукцыяй мясакамбінатаў і малаказаводаў вобласьці вельмі хутка скончылася: людзі пераканаліся, што зьніжкі на прадукты мізэрныя, і ня варта было ў выходны дзень ехаць у цэнтар гораду па ўсё тое, што ёсьць у бліжэйшай краме.
Пэнсіянэрка Марыя Барысаўна палічыла, што па-сапраўднаму зэканоміць можна толькі набыўшы сьвежага карпа ў гандлёвай кропцы рыбгасу “Навінкі”: “У краме ён сем зь нечым тысяч, а тут — пяць. На дзьве тысячы розьніца. А ўсё астатняе — зьнізілі на нейкія капейкі, а так усё каштуе, як і ў краме. І мяса, і каўбасы — тое самае, і выгляд нейкі неправыбны, нібыта яны пратэрмінаваныя. Калі ўжо такі кірмаш, дык і зьніжкі мусяць быць заўважныя. А тут нічога не заўважна”.
Пакупнікоў на кірмаш спрабавалі завабіць ня толькі зьніжкамі, але й выступамі мастацкай самадзейнасьці — духавога аркестру й дзіцячых калектываў, адзін зь якіх, чамусьці, зусім не па сэзоне паказваў калядную пастаноўку з казой і валачобнікамі.
Гледачоў каля сцэны было зусім мала. Амаль як пакупнікоў вакол тых шапікаў, дзе гандлявалі прамысловымі вырабамі. І зусім ніводнага чалавека не было каля прылаўка з кнігамі. На думку гандлярак зь віцебскай кнігарні “Глёбус”, у людзей цяпер няма лішніх грошай, і выдаткоўваюць яны іх пераважна на ежу, бо на нейкія рэчы ўжо не хапае, тым болей — на кнігі.
Кірмаш-распродаж тавараў па зьніжаных коштах прайшоў у Віцебску ўпершыню. Але гандаль на плошчы Свабоды ў апошнія месяц-два стаў звычайнай зьявай. Старшыня аблвыканкаму Аляксандар Косінец распарадзіўся, каб выязныя кірмашы ладзіліся штовыходныя, а прадпрыемствы ды гандлёвыя ўстановы вобласьці хаця б такім чынам спрабавалі рэалізоўваць сваю прадукцыю. Калі яе не бяруць у рэгіёнах, то, мажліва, набудуць у абласным цэнтры.
Праўда, жыхары Віцебску жартуюць, што на такіх кірмашах гандляроў бывае болей за пакупнікоў.