У Берасьці 28 сакавіка прайшла канфэрэнцыя абласной кааліцыі Аб’яднаных дэмакратычных сілаў. На ёй было вырашана засяродзіцца на вырашэньні сацыяльных праблем беларусаў, каб, паводле слоў Сяргея Калякіна, стаць “больш карыснымі і зразумелымі людзям”.
У прыватнасьці, АДС вырашылі дамагацца:
Каб хутчэй дазнавацца пра людзкія праблемы, на канфэрэнцыі прапанавалі стварыць у раёнах “гарачыя лініі” АДС.
У канфэрэнцыі бралі ўдзел 50 актывістаў рэгіянальных структур Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), Партыі камуністаў Беларускай, Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Партыі БНФ і руху “За Свабоду”, паведамляе БелаПАН.
У прыватнасьці, АДС вырашылі дамагацца:
- паўнавартаснага кантролю за дзейнасьцю структур ЖКГ па выкананьні абавязкаў перад жыхарамі;
- вылучэньня зь бюджэту Берасьця сродкаў, каб дзеці, студэнты, інваліды й пэнсіянэры маглі езьдзіць у грамадзкім транспарце за палову цаны;
- зьніжэньня падатковай нагрузкі для малога і сярэдняга бізнэсу;
- перакваліфікацыі звольненых работнікаў прадпрыемстваў за кошт наймальніка;
- павелічэньня дапамогі па беспрацоўі да 50% мінімальнага спажывецкага бюджэту;
- адмены працоўных кантрактаў у цяперашняй форме;
- сацыяльных гарантый і льгот для малазабясьпечаных слаёў насельніцтва ды іншага.