Два тыдні цягнецца ціск на людзей, якія паставілі свае подпісы як заснавальнікі Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі.
Нагадаем: 28 лютага адбыўся ўстаноўчы зьезд БХД. 12 сакавіка сустаршыні аргкамітэту занесьлі ў Міністэрства юстыцыі дакумэнты на рэгістрацыю партыі. Праз тыдзень прадстаўнікі ідэалягічных аддзелаў райвыканкамаў і нават аддзелаў унутраных спраў пачалі абзвоньваць людзей, якія паставілі свае подпісы ў дакумэнтах.
Павал Севярынец апавёў, што на сёньняшні дзень тэлефанаваньні атрымалі каля чатырох сотняў чалавек.
Дзяніс Хабіраў вырашыў звольніцца з працы, але застацца ў шэрагах “Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі”, распавёў прэсавай службе БХД сустаршыня аргкамітэту Павал Севярынец.
Ціск на актывістаў БХД зафіксаваны таксама ў Мёрах. Казіміра Вароньку і Таццяну Кліменцеву таксама паставілі перад выбарам — ці звальненне, ці выхад з БХД. Аказваецца, у кантракце актывістаў ёсць палажэнне, якое прадугледжвае звальненне работніка без тлумачэння прычынаў.
Прыкладна двум дзясяткам актывістаў адміністрацыя на працы пагражала звальненьнем. У Магілёве, Гарадцы, Клічаве, Наваполацку, Мёрах, на менскім заводзе імя Вавілава людзям прапанавалі звольніцца з працы на ўласнае жаданьне.
Студэнтаў таксама выклікалі на размовы, але з вучэльняў нікога зь іх не адлічылі.
Сябры аргкамітэту дзеля стварэньня БХД лічаць, што чыноўнікі Міністэрства юстыцыі перадалі дакумэнты з прозьвішчамі заснавальнікаў партыі ў адпаведныя структуры. І тыя цяпер пагрозамі прымушаюць людзей адмовіцца ад сваіх подпісаў, каб стварыць фармальныя прычыны для адмовы ў рэгістрацыі партыі.