Беларуская праваслаўная царква прапануе рэгуляваць інтэрнэт.
“Неабходна дзейснае рэгуляваньне інтэрнэт-зьмесьціва на заканадаўчым узроўні”, - заявіў мітрапаліт Філарэт у часе сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі зь сябрамі Сыноду Беларускай праваслаўнай царквы.
БПЦ прапануе выкарыстоўваць досьвед Кітаю, паведамляе Інтэрфакс.
“Кітайскі досьвед цікавы тым, што адказнасьць за выкарыстаньне інтэрнэту ўскладзеная не на дзяржаву, а ускладзена на тых, хто прадастаўляе доступ да сеткі”, - сказаў Філарэт.