"Арганізатары элегантна перайгралі ўлады"

Хроніка падзеяў.


20.15
Сёлетняе сьвяткаваньне ацэньвае шэф-рэдактар “Нашай Нівы”Андрэй Дынько: "Я лічу, што арганізатары сёньня элегантна перайгралі ўлады. Сьвята адбылося. Калі некалькі тысяч чалавек са сьцягамі разбрыліся ў розныя бакі па праспэкце – гэта і было нацыянальнае сьвята, у цэнтры гораду стварылася атмасфэра сьвята. Што да вогнішча з партрэтаў Лукашэнкі, дык я скажу, што гэта была самаарганізацыя людзей – хтосьці сьпяваў, хтосьці вырашыў падпаліць партрэт. Што датычыць рэакцыі ўладаў, дык я думаю, што раскручваць жарсьці вакол вогнішча – цяпер ня ў іх інтарэсах. Што да рэйтынгу апазыцыі. Сярод удзельнікаў была пераважна моладзь. Тры-чатыры тысячы чалавек, якія прыйшлі туды, дык гэта, на маю думку. Цуд. Праз 15 гадоў дыктатуры Лукашэнкі тры-чатыры тысячы чалавек з нацыянальнымі сьцягамі прыйшлі сьвяткаваць Дзень Волі – гэта перамога, гэта цуд. Што да снайпэраў, дык яны ў нас прывычныя. Былі яны і ў 2006 годзе. А вось сёлета было і ноў-хаў. Сёньня ўлады прывезьлі ў Менск сьпіралі Бруна – гэта маткі калючага дроту. Якія прызначаныя для перакрыцьця прасторы, гэта проціпяхотная прылада. Дык вось сьпіралі Бруна ў цэнтры эўрапейскай сталіцы ў ХХІ стагодзьдзі – гэта фантастыка!"

Андрэй Дынько ў Юры Дракахруст абмяркоўваюць вынікі акцыі. Зь імі гутарыць Алена Радкевіч:




20.15
Акцыя скочылася.

Выніковы відэарэпартаж з Дня Волі

20.10
На пляцоўцы ля будынку НАН засталіся некалькі дзесяткаў чалавек, над якімі лунае адзін сьцяг. Сьмецьце пасьля спальваньня партрэтаў Лукашэнкі прыбралі супрацоўнікі камунальных службаў.

20.13
СМС-паведамленьне: "Vinszuju Svabodu,usih belarusau Svetu sa Sviatam-Dnem Voli!Zadaju byc' usim sczaslivymi,a galounae-zausedy byc' vol'nymi!Zyve Belarus'!Liasneuskaja Alena.Mensk".

20.00
Вогнішча з партрэтаў Лукашэнкі дагарэла. Людзі ў жывым ланцугу адышлі ад праезнай часткі, стаяць на ходніках НАН. Актывісты моладзевых рухаў паступова згортваюць партыйную сымболіку, нацыянальныя сьцягі і сьцягі Эўразьвязу.

19.50
Некаторыя ўдзельнікі пакідаюць пляцоўку ля будынку НАН, аднак блізу тысячы чалавек застаюцца, гутараць, многія стаяць у “ланцугу незалежнасьці”. Па-ранейшаму гарыць вогнішча, хоць ужо і не так моцна.

19.30 Усё большая колькасьць актывістаў мяркуе, што няма сэнсу працягваць акцыю ў нейкім іншым месцы. Аднак пэрспэктыва пакуль няпэўная. Уздоўж праспэкту Незалежнасьці па-ранейшаму стаіць “Ланцуг свабоды”.

19.27
Вінцук Вячорка запатрабаваў ад маладых людзей спыніць паліць паперу, заліць вогнішча вадой і сабраць сьмецьце. Да ягонага голасу нібыта прыслухаліся.

19.25
Вогнішча ля будынку НАН разгараецца. Апроч партрэтаў Лукашэнкі, у вогнішча ляцяць улёткі з надпісам “Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы”. Хто паліць паперы — пакуль невядома. Спачатку быў падпалены адзін партрэт Лукашэнкі, пасьля іх падкінулі больш і больш, і цяпер вогнішча даволі вялікае. Шмат дыму. Вакол вогнішча стаяць супрацоўнікі КДБ, іншых спэцслужбаў. У гэты момант уздоўж праспэкту стаіць “Ланцуг свабоды”, машыны вітаюць сыгналамі, міліцыянты на сыгналы даволі рэзка рэагуюць.


19.26 Ёсьць і дзьве пацярпелыя жанчыны. Яны пацярпелі падчас таго, як міліцыянты выштурхоўвалі людзей з праежджай часткі праспэкту Незалежнасьці на ходнік.

Адна з пацярпелых - Натальля Гарачка:




19.20
Актывісты моладзевых арганізацый вярнуліся да НАН. Там тым часам нехта паліць партрэты Лукашэнкі.

19.15 Артур Фінкевіч расказаў, якія пляны ў той часткі моладзі, якая спрабавала прарвацца ў бок плошчы Якубка Коласа: "На вялікі жаль нам не далі парйсьці да пляца Якуба Коласа. Мы вырашылі не ісьці на сутыкненьне. Беларускі рэжым, відавочна, гатовы паўтарыць падзеі 14 і 16 лютага. Я вырашыў не ствараць чарговага канфлікту. Цяпер мы знаходзімся на пляцоўцы ля Акадэміі Навук, тут паляцца партрэты Лукашэнкі. Мы разумелі, што падпадаем пад арышты і былі гатовы да сутыкненьняў, але не чакалі такой колькасьці (некалькі сотняў) амонаўцаў, якіх выставяць нам насустрач. А тыя людзі, што паляць партрэты Лукашэнкі, былі на пляцоўцы перад Акадэміяй да нашаг прыходу, я іх ня ведаю".

Гутарка Алена Радкевіч з Артурам Фінькевічам:




19.10
Пачаліся сутычкі зь міліцыянтамі. Моладзь спрабуе выйсьці на праездную частку. Міліцыянты штурхаюць іх назад на ходнікі.









19.03
Наш карэспандэнт чуў, як па міліцэйскай рацыі нехта сказаў “Десять минут терпим оскорбления”. Ніякіх абразаў на адрас міліцыі з боку дэманстрантаў карэспандэнт ня чуў. Кіраўніцтва міліцыі падыходзіла да калёны, якая рухаецца ў цэнтар гораду. Маладзёнаў спрабавалі пераканаць, адмовіцца ад такіх намераў. Праз гукаўзмацняльную апаратуру гучаць папярэджаньні, што супраць дэманстрантаў могуць быць ужытыя спэцсродкі.


19.02
Уздоўж праспэкту стаіць “жывы ланцуг” з удзельнікаў акцыі. Кіроўцы некаторых машынаў вітаюць мітынгоўцаў сыгналямі.

19.01
Калёна падыйшла да кардону. Спыніліся. Глядзяць адно на аднаго.

Яўген Афнагель. Прамова перад кардонам.


18.59
Міліцэйскі кардон у раёне вуліцы Броўкі.





Артур Фінькевіч. Прамова перад кардонам

18.58
Актывісты арганізацый “Малады фронт” і “Маладая Беларусь”, якія рухаюцца па ходніках ад НАН да плошчы Якуба Коласа, скандуюць “Жыве Беларусь!”, “Незалежнасьць”. Міліцыя пакуль не перашкаджае.








18.55
Пачынаюць “ланцуг незалежнасьці”.



18.50
Актывісты “Маладога фронту” і “Маладой Беларусі” шыхтуюцца ў калёну ў кірунку плошчы Я.Коласа. Асноўная частка удзельнікаў мітынгу застаецца стаяць на пляцоўцы НАН.

18.52 Старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі ў інтэрвію Радыё Свабода заявіў: Я спадзяюся, што беларусы ўмеюць годна сьвяткаваць сваё галоўнае нацыянальнае сьвята і што сёньняшні Дзень Волі не закончыцца чыёй-небудзь няволяй. Гэтага я, як арганізатар, жадаю ўсім і самому сабе. Народу тут шмат, я бачу вельмі шмат твараў, якіх я ніколі раней не сустракаў. Гэта азначае, што да нас далучаюцца новыя людзі, шмат моладзі. Што датычыць фармату сёньняшняй акцыі, дык гэта будзе віншаваньне вядомых у Беларусі людзей і палітычных асоб тут, ля Акадэміі Навук. А потым мы плянуем зрабіць інтэрпрэтацыю Ланцуга Свабоды.

18.45 Мітынг на пляцоўцы ля НАН скончыўся. Віктар Івашкевіч прапанаваў стаць ўздоўж праспэкту Незалежнасьці ў ланцуг незалежнасьці ў накірунку Нацыянальнай бібліятэкі.

18.40
Мітынг актывістаў КХП-БНФ ля помніка Багдановіча скончыўся.

У акцыі бярэ ўдзел сьвятар Леанід Акаловіч (зьлева)
18.30 Сярод мітынгоўцаў зьявіўся чалавек, якія трымае дзяржаўны сьцяг з надпісам па-расейску “Честь, достоинство, справедливость”. Удзельнікі акцыі спрачаюцца зь ім, кідаюць пад ногі грошы. Ён кажа, што падтрымлівае Дзень Волі, аднак выказвае свае меркаваньні крыху ня так, як астатнія.

18.35 Мітынг на пляцоўцы ля НАН скончыўся. Віктар Івашкевіч прапанаваў стаць ўздоўж праспэкту Незалежнасьці ў ланцуг у кірунку Нацыянальнай бібліятэкі.

18.25 Маладыя людзі ўмацавалі сьцягі на даху аднаго з думоў насупраць будынку НАН.



18.25 Першым удзельнікаў мітынгу і ўсіх беларусаў павіншаваў са сьвятам старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі. Ён, апроч таго, заявіў, што такая колькасьць людзей фізычна ня здолее прайсьці на Бангалор па вуліцы Сурганава, дзе вядзецца рамонт. На такім варыянце настойваюць менскія ўлады. Ён таксама сказаў, што на пляцоўцы ля акадэміі навук сабраліся тыя, хто прыйшоў сьвяткаваць, і тыя, хто прыйшоў працаваць. Пасьля гэтых словаў на даху Акадэміі зьявіліся два чалавекі ў масках і са стрэльбамі з аптычнымі прыцэламі. Пляцоўка ля будынку НАН працягвае напаўняцца. Наступным узяў слова Мікола Статкевіч.



18.20 Лявон Баршчэўскі адказвае на пытаньні Алены Радкевіч:





18.17 Сярод людзей на пляцоўцы каля Акадэміі навук шмат замежных назіральнікаў: прадстаўнікі офісу АБСЭ, кіраўнік пасольства ЗША Джонатан Мур. Лунаюць бел-чырвоныя-белыя сьцягі. Асобныя ўдзельнікі акцыі трымаюць плякаты: "Яна Палякова — ахвяра лукашызму", "Трэба змагацца за родную мову".



18.15 На пляцоўцы ідзе наладка гукаўзмацняльнай апаратуры. На пляцоўцы - прыкладна 2 тысячы.


18.10 Каля помніка Максіму Багдановічу – акцыя Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ. На пляцоўцы перад помнікам – некалькі дзясяткаў сяброў КХП БНФ. Пачаўся мітынг. Наместьнік старшыні партыі Сяргей Папкоў зачытаў зварот старшыні партыі Зянона Пазьняка. У раёне акцыі некалькі аўтазакаў, байцы спэцназу. Адбыўся канфлікт зь міліцыянтамі. Адзін зь лідэраў партыі Алесь Чахольскі спрабаваў перашкаджаць міліцыянтам і людзям у цывільным здымаць удзельнікаў мітынгу.

Алесь Чахольскі не дае здымаць акцыю

18.07 Віцебск. Апазыцыянэры прайшлі з плошчы Свабоды да мэмарыяльнай дошкі Васілю Быкаву і Ўладзімеру Караткевічу, дзе ўсклалі кветкі. Старшыню Гарадоцкай суполкі Партыі БНФ Леаніда Аўтухова, які разгарнуў бел-чырвона-белы сьцяг, затрымалі, і цяпер ён знаходзіцца ў пастарунку. Белыя і чырвоныя балёнікі ў мітынгоўцаў адабралі людзі ў цывільным. Балёнікі адразу зьнішчылі. Затрыманыя ў сярэдзіне дня сябра Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Сяргей Каваленка і яго паплечнік Ігар Базараў адвезеныя ў СІЗА.



18.06 Арганізатарам акцыі ўдалося вярнуць гукаўзмацняльную апаратуру. Цяпер яе ўсталёўваюць на прыступках Акадэміі навук. Да Віктара Івашкевіча падышоў прадстаўнік менскай міліцыі і спытаўся пра плян правядзеньня акцыі. Івашкевіч адказаў, што на прыступках Акадэміі навук плянуецца кароткі мітынг, людзей павіншуюць са сьвятам. Потым мяркуецца, што ўдзельнікі акцыі стануць уздоўж праспэкту ад Акадэмічнай вуліцы да вуліцы Сурганава з плякатамі ў руках.



18:02 На пляцоўцы каля Акадэміі навук более народу – ужо каля тысячы чалавек. Моладзь скандуе "Жыве Беларусь!" У грамадзе заўважаныя міліцыянты ў цывільным, у тым ліку высокапастаўленыя супрацоўнікі менскай міліцыі й Міністэрства ўнутраных спраў.



18.01 Да арганізатараў акцыі падышлі міліцыянты, якія запыталіся, ці зьбіраюцца арганізатары выконваць рашэньне гарадзкіх уладаў аб маршруце акцыі. Арганізатары адказалі, што здымаюць зь сябе адказнасьць, бо апаратура канфіскаваная.



17.55 Намесьнік старшыні Партыі БНФ Вінцук Вячорка паведамляе: міліцыянты затрымалі машыну з гукаўзмацняльнай апаратурай. Палітыкі намагаюцца давесьці міліцыі, што выкарыстаньне тэхнікі ўзгаднялася ў гарадзкімі ўладамі.



17.53 Намесьнік намесьніка міністра Міністэрства ўнутраных спраў Аляксандар Барсукоў праз мабільны тэлефон паведамляе імёны палітыкаў, якія зьяўляюцца на пляцоўцы.



17.50
Некалькі сотняў чалавек сабраліся на пляцоўцы ля будынку НАН Беларусі. Гэта ўдзельнікі шэсьця зь Менску і рэгіёнаў. Разгорнутыя бел-чырвона-белыя сьцягі, а таксама сьцягі Эўразьвязу і Польшчы. Зьявіліся першыя плякаты - “Абаронім беларускую мову”, распаўсюджваецца газэта “Наша слова”. Сярод прысутных палітыкаў - Лявон Баршчэўскі, Павал Севярынец, Мікола Статкевіч, Віктар Івашкевіч ды іншыя. Супрацоўнікаў міліцыі побач з будынкам ня бачна, апроч некалькіх экіпажаў ДАІ.



17.45
СМС-паведамленьне: "На пл. Калiнiна спэцмашына з вiдэакамэрай"



17.25
3 аўтазакі на вуліцы Броўкі, на Дарашэвіча - 5 аўтазакаў, 7 аўтобусаў, машыны.

17.19 Міліцыянты затрымалі намесьніцу старшыні “Маладога фронту” Насту Палажанку і чальца гэтай арганізацыі Дзяніса Карнова.

Зьмітра Ясевіча міліцыянты затрымалі, павалілі на зямлю, моцна зьбілі. Зацягнулі ў машыну. Там супрацоўнікі МУС перагледзелі ўсе ягоныя рэчы і адабралі ў хлопца мэгафон. Пасьля гэтага Ясевіча выкінулі з машыны.



25 сакавіка ў Менску — шэсьце і мітынг з нагоды 91-х угодкаў абвяшчэньня БНР.

Збор ўдзельнікаў — на пляцоўцы перад будынкам Нацыянальнай акадэміі навук а 18:00



Глядзець месца падзеяў на мапе Google


Зрабіце фота.

Здыміце відэа.*

Дашліце на адрасы svaboda@rferl.org і rferl.minsk@gmail.com

Прышліце СМС на нумар +375 29 391-22-24.

Пазваніце на тэлефон у Менску +375 17 266-39-52

Станьце карэспандэнтам “Свабоды!

* Калі вы маеце відэа, напішыце нам на адрэсы rferl.minsk@gmail.com svaboda@rferl.org, і мы ўдакладнім спосаб дасланьня матэрыялаў


Дзень Волі 2008


Дзень Волі 2007