Новая перадача сэрыі “Экспэртыза Свабоды”, эфір 20-га сакавіка
Апошнім часам Беларусь вядзе дыпляматычную гульню адначасова і з Расеяй, і з Эўропай. Як можна ацаніць вынікі перамоваў у Маскве? Ці выгадна Беларусі ўлучэньне ў праграму “Ўсходняе партнэрства”? Ці магчыма доўга працягваць палітыку балянсаваньня паміж Расеяй і Эўразьвязам?
Удзельнікі: філёзаф Аляксандар Грыцанаў і галоўны рэдактар часопісу “ARCHE” Валерка Булгакаў.
Валер Карбалевіч: “Нечаканы візыт Лукашэнкі ў Маскву на запрашэньне расейскага боку выклікаў шмат камэнтарыяў у мэдыях. Бо, па-першае, прэзыдэнты Беларусі і Расеі сустракаліся нядаўна, у мінулым месяцы. Па-другое, апошнім часам інтэнсіўна разьвіваецца дыялёг Беларусі з Эўропай, што не магло не спарадзіць трывогу ў Крамлі. Некаторыя мэдыі выказвалі вэрсію, што Мядзьведзеў выклікаў Лукашэнку на дыван, каб перашкодзіць збліжэньню Менску з Эўразьвязам. Як можна ацаніць вынікі перамоваў у Маскве?”
Аляксандар Грыцанаў: “Беларускі “бацька” пачаў нескладаную гульню па пошуку крэдытаў, дзе толькі можна. Бо ён разумее, што крызіс набывае сур’ёзны маштаб. Прычым гэтыя грошы, здаецца, не плянуецца аддаваць.
Але я пакуль ня бачу асаблівых посьпехаў на гэтым шляху. Вось, напрыклад, Беларусь просіць у Расеі крэдыт у 100 млрд. расейскіх рублёў. Але рублі — гэта ж не даляры. Расея можа іх надрукаваць і выдзеліць Беларусі. Як гэта зрабіў колькі дзён таму Кітай. Але Масква марудзіць, фармулюе нейкія новыя ўмовы“.
Карбалевіч: “Вось, пра ўмовы. Сярод гэтых умоваў ёсьць такія, якія тычацца дачыненьняў Беларусі з ЭЗ?”
Грыцанаў: “Думаю, ЭЗ ня будзе значна ўплываць на Беларусь. Пытаньне ў тым, хто будзе далей аплачваць беларускі экспэрымэнт, беларускі „эканамічны цуд“. Пакуль ЭЗ ня вельмі жадае гэтым займацца. І на гэтым полі застаецца адна Масква”.
Валерка Булгакаў: “Зьвестак пра перамовы паміж Мядзьведзевым і Лукашэнкам вельмі мала. Мы бачылі карцінку і зьдзеклівыя, на мяжы сарказму, камэнтары расейскіх мэдыяў. Там Лукашэнка выстаўляецца як хлопчык для біцьця, які чарговы раз прыехаў прасіць. На яго выліваюць жоўць праўладныя камэнтатары”.
Булгакаў: “Падзеі апошняга месяца ўскладнілі геапалітычную канфігурацыю Беларусі. Цяпер Менск імкнецца абаперціся нават не на два, а на тры кіты, калі браць крыніцы вонкавай запазычанасьці: Расея, Захад, Кітай. Зразумела, гэта прымяншае вагу расейскага фактару. І калі Масква ня выдзеліць гэты новы крэдыт, то каляпсу беларускай эканомікі ня здарыцца.
Ня трэба рэдукаваць цяперашнюю гульню Менску з Захадам выключна да выпампоўваньня адтуль грошай. Найперш рэжым зацікаўлены ў новых тэхналёгіях, інвэстыцыях“.
Карбалевіч: “Сёньня ЭЗ зацьвердзіў праграму „Ўсходняе партнэрства“, у якую ўлучаная і Беларусь, прычым без усялякіх умоваў. Гэты факт выклікае сур’ёзныя дыскусіі ў асяродзьдзі апазыцыі. Як вы ацэньваеце гэтыя зьмены ў замежнапалітычнай сытуацыі Беларусі?”
Грыцанаў: “Сапраўды, немагчыма ўявіць, каб 4-5 гадоў таму ЭЗ прапанаваў Беларусі падобную праграму. Пакуль незразумела, што атрымаецца з гэтага „Ўсходняга партнэрства“. Рубяжом для праясьненьня сытуацыі стане прызнаньне ці непрызнаньне незалежнасьці Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі. Выкананьня абавязаньняў Менску ў гэтым пытаньні чакаюць і на Усходзе, і на Захадзе. Пачакаем некалькі месяцаў”.
Булгакаў: “Пэўная частка апазыцыйнага сэгмэнту крытычна ўспрымае ўлучэньне Беларусі ў праграму “Ўсходняе партнэрства” таму, што гэта павышае міжнародную легітымнасьць лукашэнкаўскага рэжыму. Доўгія гады апазыцыя дамагалася, каб рэжым быў нелегітымным у вачах заходняй супольнасьці. Але аказалася, што вонкавая легітымнасьць — гэта слабы козыр ва ўнутрыпалітычных баталіях. Гэтае збліжэньне афіцыйнага Менску з ЭЗ адбываецца адначасова са зьніжэньнем узроўню кантактаў паміж лідэрамі апазыцыі і заходнімі палітычнымі лідэрамі. У гэтым сэнсе вельмі красамоўным быў візыт у Беларусь Хавіера Саляны, які не палічыў патрэбным сустрэцца з асноўнымі апазыцыйнымі лідэрамі.
Я лічу, што сам працэс збліжэньня Беларусі з ЭЗ, хоць ён і адбываецца ў такой куртатай, палавіністай форме, глыбока пазытыўны. Бо ён суправаджаецца пацяпленьнем палітычнага клімату ў краіне. Гэта паказаў досьвед мінулага году. 2008 год быў адзіным годам, пачынаючы з 1996-га, калі палітычная сытуацыя ў канцы году была лепшая, чым у пачатку“.
Карбалевіч: “Падаецца, што афіцыйны Менск намацаў аптымальную мадэль замежнай палітыкі — балянсаваньне паміж Расеяй і Эўропай. І такая палітыка ўжо дае рэальныя дывідэнды. Прарваная міжнародная ізаляцыя. Крэдыты Беларусь атрымлівае і з Расеі, і з Захаду (МВФ). Ці можа такая палітыка працягвацца доўга? Ці ў такім шпагаце, як казаў нямецкі палітоляг Аляксандар Рар, доўга знаходзіцца немагчыма? І, верагодна, пытаньнем, якое разбурыць гэтую ідылію гульні на два бакі, будзе, напрыклад, праблема прызнаньня незалежнасьці Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі?”
Грыцанаў: “Стратэгічна гэтае балянсаваньне ўвогуле немагчымае”.
Карбалевіч: “Але гістарычны досьвед паказвае, што шмат якія краіны рабілі гэта доўгі час. Напрыклад, у часы халоднай вайны такую палітыку праводзіла Югаславія, краіны трэцяга сьвету. Яны балянсавалі паміж двума блёкамі і атрымоўвалі прэфэрэнцыі з абодвух бакоў. Чаму Беларусь ня можа паўтарыць гэты досьвед?”
Грыцанаў: “Досьвед Югаславіі пры Ціта сьведчыць пра тое, што такое балянсаваньне магчымае пры раўнавазе сілаў паміж буйнымі гульцамі. Цяпер гэтага няма. Барацьба паміж Захадам і Расеяй абвастраецца, але Расея хутка страціць свае пазыцыі на міжнароднай арэне. Таму такое балянсаваньне немагчымае з-за паразы аднаго з бакоў канфлікту”.
Булгакаў: “Гэтае балянсаваньне зьяўляецца вытворным ад стану нацыянальнай ідэнтычнасьці Беларусі. Не Лукашэнка вызначае масавыя настроі ў Беларусі. Хутчэй наадварот, ён улоўлівае настроі і вартасьці, якія пануюць у грамадзтве, і ўвасабляе ў вонкавай палітыцы. Беларусь уваходзіць у бізантыйскую цывілізацыйную прастору. Тут яшчэ некалькі гадоў таму вяліся размовы пра захаваньне поўнага сувэрэнітэту і аб’яднаньня з РФ.
Рэжым будзе балянсаваць паміж Усходам і Захадам датуль, дакуль беларускі народ ня вызначыцца з характарам сваёй нацыянальнай ці сьветапогляднай арыентацыі. Цяпер Беларусь разьдзеленая на ідэалягічныя лягеры, і ніводзін зь іх ня мае першынства. Таму Беларусь ня можа павярнуць на Захад, як балтыйскія краіны пасьля развалу СССР.
Досьвед Украіны паказвае, што нават пры большай ступені нацыянальнай сьвядомасьці, чым у Беларусі, такое балянсаваньне можа працягвацца нават не дзесяцігодзьдзе, а стагодзьдзе.
Асноўная небясьпека гэтага балянсаваньня палягае ў тым, што яно нішчыць нацыянальныя рэсурсы, якія не аднаўляюцца. Напрыклад, яно ставіць пад сумнеў будучыню беларускай мовы“.
Удзельнікі: філёзаф Аляксандар Грыцанаў і галоўны рэдактар часопісу “ARCHE” Валерка Булгакаў.
Як можна ацаніць вынікі перамоваў у Маскве?
Валер Карбалевіч: “Нечаканы візыт Лукашэнкі ў Маскву на запрашэньне расейскага боку выклікаў шмат камэнтарыяў у мэдыях. Бо, па-першае, прэзыдэнты Беларусі і Расеі сустракаліся нядаўна, у мінулым месяцы. Па-другое, апошнім часам інтэнсіўна разьвіваецца дыялёг Беларусі з Эўропай, што не магло не спарадзіць трывогу ў Крамлі. Некаторыя мэдыі выказвалі вэрсію, што Мядзьведзеў выклікаў Лукашэнку на дыван, каб перашкодзіць збліжэньню Менску з Эўразьвязам. Як можна ацаніць вынікі перамоваў у Маскве?”
Аляксандар Грыцанаў: “
Беларускі “бацька” пачаў нескладаную гульню па пошуку крэдытаў, дзе толькі можна.
Але я пакуль ня бачу асаблівых посьпехаў на гэтым шляху. Вось, напрыклад, Беларусь просіць у Расеі крэдыт у 100 млрд. расейскіх рублёў. Але рублі — гэта ж не даляры. Расея можа іх надрукаваць і выдзеліць Беларусі. Як гэта зрабіў колькі дзён таму Кітай. Але Масква марудзіць, фармулюе нейкія новыя ўмовы“.
Карбалевіч: “Вось, пра ўмовы. Сярод гэтых умоваў ёсьць такія, якія тычацца дачыненьняў Беларусі з ЭЗ?”
Грыцанаў: “Думаю, ЭЗ ня будзе значна ўплываць на Беларусь. Пытаньне ў тым, хто будзе далей аплачваць беларускі экспэрымэнт, беларускі „эканамічны цуд“. Пакуль ЭЗ ня вельмі жадае гэтым займацца. І на гэтым полі застаецца адна Масква”.
Валерка Булгакаў: “Зьвестак пра перамовы паміж Мядзьведзевым і Лукашэнкам вельмі мала. Мы бачылі карцінку і зьдзеклівыя, на мяжы сарказму, камэнтары расейскіх мэдыяў. Там Лукашэнка выстаўляецца як хлопчык для біцьця, які чарговы раз прыехаў прасіць. На яго выліваюць жоўць праўладныя камэнтатары”.
Гульня Беларусі з ЭЗ
Булгакаў: “Падзеі апошняга месяца ўскладнілі геапалітычную канфігурацыю Беларусі. Цяпер Менск імкнецца абаперціся нават не на два, а на тры кіты, калі браць крыніцы вонкавай запазычанасьці: Расея, Захад, Кітай. Зразумела, гэта прымяншае вагу расейскага фактару. І калі Масква ня выдзеліць гэты новы крэдыт, то каляпсу беларускай эканомікі ня здарыцца.
Ня трэба рэдукаваць цяперашнюю гульню Менску з Захадам выключна да выпампоўваньня адтуль грошай. Найперш рэжым зацікаўлены ў новых тэхналёгіях, інвэстыцыях“.
Карбалевіч: “Сёньня ЭЗ зацьвердзіў праграму „Ўсходняе партнэрства“, у якую ўлучаная і Беларусь, прычым без усялякіх умоваў. Гэты факт выклікае сур’ёзныя дыскусіі ў асяродзьдзі апазыцыі. Як вы ацэньваеце гэтыя зьмены ў замежнапалітычнай сытуацыі Беларусі?”
Грыцанаў: “Сапраўды, немагчыма ўявіць, каб 4-5 гадоў таму ЭЗ прапанаваў Беларусі падобную праграму. Пакуль незразумела, што атрымаецца з гэтага „Ўсходняга партнэрства“. Рубяжом для праясьненьня сытуацыі стане прызнаньне ці непрызнаньне незалежнасьці Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі. Выкананьня абавязаньняў Менску ў гэтым пытаньні чакаюць і на Усходзе, і на Захадзе. Пачакаем некалькі месяцаў”.
Булгакаў: “
Сам працэс збліжэньня Беларусі з ЭЗ, хоць ён і адбываецца ў такой куртатай, палавіністай форме, глыбока пазытыўны.
Я лічу, што сам працэс збліжэньня Беларусі з ЭЗ, хоць ён і адбываецца ў такой куртатай, палавіністай форме, глыбока пазытыўны. Бо ён суправаджаецца пацяпленьнем палітычнага клімату ў краіне. Гэта паказаў досьвед мінулага году. 2008 год быў адзіным годам, пачынаючы з 1996-га, калі палітычная сытуацыя ў канцы году была лепшая, чым у пачатку“.
Балянсаваньне паміж Расеяй і Эўропай
Карбалевіч: “Падаецца, што афіцыйны Менск намацаў аптымальную мадэль замежнай палітыкі — балянсаваньне паміж Расеяй і Эўропай. І такая палітыка ўжо дае рэальныя дывідэнды. Прарваная міжнародная ізаляцыя. Крэдыты Беларусь атрымлівае і з Расеі, і з Захаду (МВФ). Ці можа такая палітыка працягвацца доўга? Ці ў такім шпагаце, як казаў нямецкі палітоляг Аляксандар Рар, доўга знаходзіцца немагчыма? І, верагодна, пытаньнем, якое разбурыць гэтую ідылію гульні на два бакі, будзе, напрыклад, праблема прызнаньня незалежнасьці Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі?”
Грыцанаў: “Стратэгічна гэтае балянсаваньне ўвогуле немагчымае”.
Карбалевіч: “
Расея хутка страціць свае пазыцыі на міжнароднай арэне.
Грыцанаў: “Досьвед Югаславіі пры Ціта сьведчыць пра тое, што такое балянсаваньне магчымае пры раўнавазе сілаў паміж буйнымі гульцамі. Цяпер гэтага няма. Барацьба паміж Захадам і Расеяй абвастраецца, але Расея хутка страціць свае пазыцыі на міжнароднай арэне. Таму такое балянсаваньне немагчымае з-за паразы аднаго з бакоў канфлікту”.
Усё залежыць ад нацыянальнай ідэнтычнасьці Беларусі
Булгакаў: “Гэтае балянсаваньне зьяўляецца вытворным ад стану нацыянальнай ідэнтычнасьці Беларусі. Не Лукашэнка вызначае масавыя настроі ў Беларусі. Хутчэй наадварот, ён улоўлівае настроі і вартасьці, якія пануюць у грамадзтве, і ўвасабляе ў вонкавай палітыцы. Беларусь уваходзіць у бізантыйскую цывілізацыйную прастору. Тут яшчэ некалькі гадоў таму вяліся размовы пра захаваньне поўнага сувэрэнітэту і аб’яднаньня з РФ.
Такое балянсаваньне можа працягвацца нават не дзесяцігодзьдзе, а стагодзьдзе.