Нацыянальны статыстычны камітэт падсумаваў узровень жыцьця насельніцтва Беларусі ў 2008 годзе. Практычна па ўсіх паказьніках прадстаўнікі ведамства канстатавалі прагрэс — ад росту грашовых прыбыткаў да тэмпаў аўтамабілізацыі на душу насельніцтва. На гэтым тле рэаліі пачатку 2009 году радыкальна розьняцца ад леташніх, што ўжо звыкла сьпісваецца на сусьветны фінансавы крызіс.
Паводле намесьніка старшыні Нацыянальнага статыстычнага камітэту Ўладзіслава Мяцяжа, 2008 год адзначыўся высокімі тэмпамі росту грашовых прыбыткаў насельніцтва — больш як на 12% у параўнаньні з годам папярэднім. Пры гэтым Беларусь выглядала выгадна на тле іншых краінаў СНД: у Расеі гэты паказьнік зафіксаваўся на адзнацы 5%, у Казахстане крыху перавысіў 3% і г.д. Паводле дадзеных на канец мінулага году, сярэдні заробак у Беларусі склаў 1 мільён рублёў, што ў даляравым эквіваленце — 412 даляраў. Як сьцьвярджае спадар Мяцеж, у цэлым для Беларусі мінулы год нельга лічыць закладнікам сусьветнага крызісу. А вось пачатак 2009 году адзначыўся некаторымі карэктывамі, хоць пакуль яшчэ са знакам “плюс”:
Уладзіслаў Мяцеж“Калі ўзяць мінулы год, то крызіс на паказьніках практычна ніяк не адбіўся. Нават калі зірнуць на тэндэнцыі чацьвёртага кварталу ці асобна лістапада-сьнежня, то тэндэнцыі тыя ж, што ў верасьні ці кастрычніку. Што тычыцца студзеня гэтага году, то рэальныя грашовыя прыбыткі насельніцтва ўзрасьлі ў параўнаньні са студзенем 2009-га на 7,7% (у студзені 2008-га ў параўнаньні з годам папярэднім гэты паказьнік складаў 12,3%). Рэальная налічаная заробная плата ў студзені 2009 году вырасла ў параўнаньні зь першым месяцам 2008-га на 5,5%. У Расейскай Фэдэрацыі, дзеля даведкі, у студзені 2009 году рэальныя грашовыя прыбыткі зьнізіліся на 5,4%”.
Аднак для бальшыні прадстаўнікоў бюджэтнай сфэры такая статыстыка ўспрымаецца як падарожжа ў далёкае мінулае. Пасьля студзеньскай дэвальвацыі заробкі бюджэтнікаў у даляравым эквіваленце аўтаматычна зьнізіліся на 20%. Зьніжэньне дзелавой актыўнасьці, згортваньне экспартных паставак спрычыніліся да зьніжэньня заробкаў у разы, што афіцыйнай статыстыкай не адлюстроўваецца. З гэтай нагоды спадар Мяцеж толькі ўдакладніў, што за два апошнія месяцы 2009 году лічбы прапрацоўваюцца, і ніякіх дадзеных па лютым і першай палове сакавіка яшчэ няма.
Эканаміст Леанід Злотнікаў кажа, што ня схільны давяраць афіцыйнай статыстыцы з аб’ектыўных прычын:
“Калі параўноўваць прыбыткі студзеньскія, дык паверым, што ў параўнаньні са студзенем мінулага году рост перавысіў 7%. У сувязі з гэтым згадаю дадзеныя нашай статыстыкі за апошнія 10 гадоў — ад 1996 да 2006 году. У нас валавы ўнутраны прадукт (ВУП) узрастаў нашмат хутчэй, чым у Расеі, а яшчэ нашмат хутчэй расьлі рэальныя заробкі і грашовыя прыбыткі працоўных — амаль удвая хутчэй, чым рос ВУП. А калі скончылася гэтае дзесяцігодзьдзе, то выявілася, што ў нас ВУП ніжэйшы, чым у Расеі, у 1,5 раза на душу насельніцтва, а заробкі складаюць тую ж самую частку ВУП, якая была ў 1996 годзе. Чаго не бывае ў прыродзе ў прынцыпе. Ня можа такога быць у прыродзе, калі мы беглі хутчэй, чым Расея, а прайшло 10 гадоў, азірнуліся — і апынуліся далёка ззаду ад Расеі. Я хачу сказаць, што не давяраю гэтым дадзеным, бо сам калісьці вылічыў тэндэнцыі за апошняе дзесяцігодзьдзе — і Мінстат нічога ня здолеў мне на гэта адказаць, гэтыя парадоксы так і ня змог раскрыць”.
Тэмпы росту валавога ўнутранага прадукту Беларусі ў апошнія гады дэкляраваліся на ўзроўні 10%, хоць рэальныя прыбыткі насельніцтва істотна саступаюць заробкам уПольшчы ці ў краінах Балтыі. Адкуль такая дыспрапорцыя? Тлумачыць адзін з кіраўнікоў Нацыянальнага статыстычнага камітэту Ўладзіслаў Мяцеж:
“Заканамернасьць адна тут: тэмпы ВУП ці заробнай платы не дасягаюцца за год ці за два. У тых краін сапраўды была база па заробнай плаце. Калі браць Польшчу, то ўзгадайце, якое ў іх было падзеньне пасьля развалу Саюзу. А пасьля ўжо, калі ў нас пачалося падзеньне, то ў іх пачалася стабілізацыя і г.д. Натуральна, што ВУП ня можа рухацца кожны год па 10%. Сёньня японцы вельмі радуюцца, калі ў іх ВУП расьце на 0,3%, гэта для іх вялізнае дасягненьне. Але мы на гэтым не супакойваемся, для нас 10% — гэта ня столь, трэба даваць нашмат больш. Тое ж і па зарплаце: калі ў нас сярэдні заробак калісьці быў 73 даляры, а цяпер 400 з гакам, то мы кажам, што рост істотны. Хоць у параўнаньні з астатнімі не такі і значны. Таму пройдзе час, і мы дасягнем эўрапейскага ўзроўню — калі не «дапамогуць», вядома, крызіс і цэны”.
Паводле намесьніка старшыні Нацыянальнага статыстычнага камітэту Ўладзіслава Мяцяжа, 2008 год адзначыўся высокімі тэмпамі росту грашовых прыбыткаў насельніцтва — больш як на 12% у параўнаньні з годам папярэднім. Пры гэтым Беларусь выглядала выгадна на тле іншых краінаў СНД: у Расеі гэты паказьнік зафіксаваўся на адзнацы 5%, у Казахстане крыху перавысіў 3% і г.д. Паводле дадзеных на канец мінулага году, сярэдні заробак у Беларусі склаў 1 мільён рублёў, што ў даляравым эквіваленце — 412 даляраў. Як сьцьвярджае спадар Мяцеж, у цэлым для Беларусі мінулы год нельга лічыць закладнікам сусьветнага крызісу. А вось пачатак 2009 году адзначыўся некаторымі карэктывамі, хоць пакуль яшчэ са знакам “плюс”:
Зьніжэньне дзелавой актыўнасьці, згортваньне экспартных паставак спрычыніліся да зьніжэньня заробкаў у разы.
Эканаміст Леанід Злотнікаў кажа, што ня схільны давяраць афіцыйнай статыстыцы з аб’ектыўных прычын:
“Калі параўноўваць прыбыткі студзеньскія, дык паверым, што ў параўнаньні са студзенем мінулага году рост перавысіў 7%. У сувязі з гэтым згадаю дадзеныя нашай статыстыкі за апошнія 10 гадоў — ад 1996 да 2006 году. У нас валавы ўнутраны прадукт (ВУП) узрастаў нашмат хутчэй, чым у Расеі, а яшчэ нашмат хутчэй расьлі рэальныя заробкі і грашовыя прыбыткі працоўных — амаль удвая хутчэй, чым рос ВУП. А калі скончылася гэтае дзесяцігодзьдзе, то выявілася, што ў нас ВУП ніжэйшы, чым у Расеі, у 1,5 раза на душу насельніцтва, а заробкі складаюць тую ж самую частку ВУП, якая была ў 1996 годзе. Чаго не бывае ў прыродзе ў прынцыпе. Ня можа такога быць у прыродзе, калі мы беглі хутчэй, чым Расея, а прайшло 10 гадоў, азірнуліся — і апынуліся далёка ззаду ад Расеі. Я хачу сказаць, што не давяраю гэтым дадзеным, бо сам калісьці вылічыў тэндэнцыі за апошняе дзесяцігодзьдзе — і Мінстат нічога ня здолеў мне на гэта адказаць, гэтыя парадоксы так і ня змог раскрыць”.
Тэмпы росту валавога ўнутранага прадукту Беларусі ў апошнія гады дэкляраваліся на ўзроўні 10%, хоць рэальныя прыбыткі насельніцтва істотна саступаюць заробкам у
Пройдзе час, і мы дасягнем эўрапейскага ўзроўню…