18 сакавіка ў болей як ста гарадох Эўропы і іншых кантынэнтаў маюць адбыцца акцыі супраць рэжыму Лукашэнкі і ў падтрымку дэмакратыі ў Беларусі. Мерапрыемства прымеркаванае да гадавіны непрызнаных міжнароднай супольнасьцю прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі ў 2006 годзе.
Акцыю арганізуюць міжнародная палітычная няўрадавая арганізацыя “Маладыя эўрапейскія фэдэралісты” (JEF), якая базуецца ў Брусэлі, і яе партнэры.
У закліку да ўдзелу ў акцыі арганізатары тлумачаць, што яна прысьвечаная менавіта Беларусі, бо тая зьяўляецца апошняй дыктатурай у Эўропе. Людзі ў болей чым ста гарадох будуць пратэставаць супраць несправядлівага рэжыму і патрабаваць, каб барацьба з дыктатурамі была сярод прыярытэтаў у зьнешняй палітыцы Эўразьвязу. “Маладыя эўрапейцы нагадаюць нашым лідэрам і грамадзянскай супольнасьці, што Эўропа – не свабодны ад дыктатураў кантынэнт”, – падкрэсьлівае кіраўніцтва “Маладых эўрапейскіх фэдэралістаў”.
Сярод гарадоў, дзе мае адбыцца акцыя – Брусэль, Прага, Капэнгаген, Парыж, Хэльсынкі, Бэрлін, Варшава, Жэнэва, Стакгольм, Лёндан, Кіеў, Пецярбург, Рыга, Нью-Ёрк, Дубаі, Прэторыя... Што тычыцца Беларусі, дык у паведамленьні гаворыцца, што акцыя адбудзецца, але з гледзішча бясьпекі месца яе правядзеньня загадзя не раскрываецца.