Некалькі тыдняў таму мы расказалі пра тое, што жыхар беларускай вёскі Морач Клецкага раёну, вэтэран другой усясьветнай вайны, ганаровы жыхар гораду Торгаў Аляксандар Сільвашка запрошаны нямецкімі ўладамі на сьвяткаваньне 64-х угодкаў гістарычнай сустрэчы на Эльбе.
У свой час здымак карэспандэнта амэрыканскага часопісу “Life”, на якім савецкі лейтэнант Аляксандар Сільвашка 25 красавіка 1945 году паціскае руку амэрыканскаму лейтэнанту Ўільяму Робэртсану на мосьце праз Эльбу, абышоў увесь сьвет і стаў, паводле гісторыкаў, неспадзяванкай нават для Чэрчыля, Трумэна і Сталіна.
Як пісала некалькі тыдняў таму газэта Tоrgauer Zeitung, гарадзкія ўлады робяць усё магчымае, каб 87-гадовы вэтэран, адзін зь нешматлікіх удзельнікаў той сустрэчы, хто дажыў да нашых дзён, змог прыехаць у Торгаў. Улічваючы ягоныя праблемы са здароўем, яны нават запрасілі для суправаджэньня спадара Сільвашкі ў Нямеччыну прадстаўніка Міністэрства абароны Беларусі.
І вось днямі Tоrgauer Zeitung зьмясьціла чарговае паведамленьне пра Аляксандра Сільвашку. У ім гаворыцца, што вэтэран на сустрэчу прыехаць ня можа, бо стан ягонага здароўя пагоршыўся. Міністэрства абароны Беларусі ў гэтай сувязі даслала ў амбасаду ФРГ у Менску адпаведны вэрдыкт мэдычнай камісіі. Што здарылася з вэтэранам?
Напачатку звонім у вёску Морач, дзе жыве спадар Сільвашка. Тэлефон не адказвае. Тэлефануем суседзям.
“Магчыма, ён пайшоў у краму ці карміць курэй”, — адказваюць нам.
“Ён плянуе ў Нямеччыну вясной на гэту сустрэчу ехаць”, — працягвае суседка. — Сам гаварыў мне пра гэта. Апошнім часам мы, праўда, неяк не кантактавалі. Учора бачылі яго на машыне. Ходзіць, краму наведвае. Праўда, сацыяльны работнік яму дапамагае. Напрыклад, на градках палоць”.
Нарэшце дазвоньваемся да вэтэрана і найперш цікавімся ягоным здароўем.
Сільвашка: “Я цалкам здаровы чалавек. Вось, праўда, учора наведаў нашага раённага лекара галоўнага. У мяне ўначы быў кашаль. Яна мне выпісала рэцэпт. Я адразу сеў у машыну і паехаў па лекі. Я зараз прыняў, і мне стала лягчэй”.
“А адкуль такая інфармацыя ў нямецкай прэсе, што ваша здароўе нібыта пагоршылася?” — пытаюся ў вэтэрана і пераказваю яму нататку ў нямецкім выданьні.
Сільвашка: “Вы разумееце, тут атрымалася так. Нада мной шэфствуе Міністэрства абароны Беларусі. Адзін зь іх, я яго ня ведаю, папрасіўся – нават гэта не ад яго зыходзіла, а ад міністэрства – каб я даў згоду, каб гэты чалавек мяне суправаджаў. Я адказаў, што мне праважатыя не патрэбныя. Аднак калі вы лічыце, што вам гэта трэба, то хай так і будзе”.
Паводле спадара Сільвашкі, дзеля таго, каб гэты чалавек мог яго суправаджаць, нямецкаму боку былі патрэбныя адпаведныя мэдычныя зьвесткі пра стан здароўя вэтэрана. Тады лекар у Клецку падрыхтаваў даведку пра тыя хваробы, які Сільвашка меў за ўсё сваё 87-гадовае жыцьцё. Гэтую даведку і выслалі ў міністэрства.
Тое, што Сільвашку мэдыкі забараняюць ехаць у Нямеччыну, для вэтэрана — поўная нечаканасьць.
Сільвашка: “Не, я паеду. Я абавязкова паеду. Ды яшчэ падрыхтую самыя апошнія даведкі, калі я быў учора на прыёме ў лекара раённага. Ціск нармальны. Што да сэрца, то ў мяне ніколі не было сардэчных прыступаў. Мне з Бэрліну, з нашай беларускай амбасады званілі. Сказалі, што вельмі чакаюць, каб я туды прыехаў на сустрэчу”.
І нарэшце — званок у рэдакцыю Tоrgauer Zeitung, журналісту Флярыяну Леману. Ён добра ведае беларускага вэтэрана і неаднойчы пісаў пра яго. Апошнюю інфармацыю пра тое, што паездка адмяняецца, таксама напісаў Леман.
Леман: “Так. Вы ведаеце, Міністэрства абароны Беларусі паведаміла ў нямецкую амбасаду, што ў выніку праверкі стану здароўя спадара Сільвашкі, ягоных праблемаў з сэрцам той ня можа ехаць у Нямеччыну. І ўжо нямецкая амбасада даслала ліст у Торгаў, да якога быў прыкладзены вэрдыкт лекараў, што паездка яму супрацьпаказана. Аднак, наколькі я ведаю, зь нямецкага боку прадугледжана, што прадстаўнік нямецкай амбасады яго бліжэйшым часам наведае. Зразумела, ён тады больш даведаецца пра стан здароўя спадара Сільвашкі”.
Тэлефануем у міністэрства абароны Беларусі. Пра магчымую паездку Сільвашкі ў суправаджэньні прадстаўніка ваеннага ведамства краіны тут ніхто ня ведае.
“У мяне такой інфармацыі няма. Я ўпершыню гэта чую ад вас”.
Супрацоўнік міністэрства раіць нам патэлефанаваць у рэспубліканскі Савет вэтэранаў у Менску. Там раяць пазваніць у менскую абласную арганізацыю вэтэранаў. Адтуль прапануюць набраць у Клецкую раённую — Сільвашка жыве непадалёк ад гэтага райцэнтру, у вёсцы Морач.
Старшыня Клецкай арганізацыі вэтэранаў Аляксандар Штэльмак ня бачыў Сільвашку прыкладна месяц, аднак рэгулярна перазвоньваецца зь ім. Ведае і пра паездку ў Торгаў, і пра тое, што вэтэран рыхтуецца да яе.
“Калі ж у яго ёсьць праважатыя, ёсьць людзі, якія бяруць на сябе адказнасьць везьці яго туды — чаму не? Мы неяк у Менск езьдзілі з групай вэтэранаў у суправаджэньні лекара. Накіроўваць такіх людзей у працяглыя камандзіроўкі рызыкоўна.
Вы ведаеце, ён ня тое каб сардэчнік. Але гады бяруць сваё. Ну, ведаеце, стары чалавек. Старэем. А так на выгляд ён такі бадзёры дзядок. Бадзёрыцца-бадзёрыцца, але ўзрост бярэ сваё”.
Пазванілі мы таксама і ў амбасаду Нямеччыны ў Беларусі, якая, паводле газэты Torgauer Zeitung, даслала ў Торгаў ліст, што Сільвашка прыехаць на ўгодкі сустрэчы на Эльбе ня можа. Адносна сытуацыі нам сказалі коратка: без камэнтароў.