У аэрапорце іх сустракаў прэзыдэнт Армэніі. Аляксандар Лукашэнка і Серж Саргсян правялі кароткую сустрэчу ў фармаце “адзін на адзін”.
Праграмай візыту, паводле афіцыйных крыніцаў, прадугледжаныя сустрэчы Лукашэнкі з кіраўніцтвам Армэніі і прадстаўнікамі дзелавых колаў. Аб праграме візыту Колі Лукашэнкі не паведамляецца.
У цэнтры ўвагі на перамовах кіраўніка Беларусі будзе разьвіцьцё эканамічнага супрацоўніцтва ва ўмовах крызісу, а таксама ўзаемадзеяньня краінаў у рамках інтэграцыйных аб’яднаньняў.
Армэнія і Беларусь перажываюць сходныя эканамічныя працэсы. 3-га сакавіка ў Армэніі адбыўся абвал нацыянальнай валюты: Цэнтральны банк гэтай краіны прыняў рашэньне аб пераходзе на “плаваючы” курс драма. Курс армянскай валюты ў дачыненьні да даляра склаў 360-380 драм замест ранейшых 200-305. Такім чынам, драм абясцэніўся прыкладна на 18-24%, як і пасьля новага году ў Беларусі.
Армэнія, як і Беларусь, уваходзіць у сфэру ахопу Праграмай Эўразьвязу “Ўсходняе партнэрства”.