Генэральная пракуратура Беларусі завяршае расьсьледаваньне крымінальнай справы адносна былога пракурора Менскай вобласьці Міхаіла Сьнегіра.
Пра гэта сёньня на прэс-канфэрэнцыі паведаміў начальнік упраўленьня па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасьцю Генпракуратуры Аляксандар Ракевіч.
Ён адзначыў, што расьсьледаваньне гэтай крымінальнай справы будзе скончана ў сакавіку-красавіку гэтага году. Цяпер блізіцца да заканчэньня экспэртыза кошту маёмасьці, якая фігуруе ў справе.
Таксама ад М.Сьнегіра паступаюць хадайніцтвы юрыдычнага характару, паведамляе БелаПАН.
Былы намесьнік генпракурора Мікалай Купрыянаў па справе М.Сьнегіра праходзіць у якасьці сьведкі.