Сёньня ў Менску касацыйная калегія Вышэйшага гаспадарчага суду адмовіла вернікам пратэстанцкай суполкі “Новае жыцьцё”, якія намагаюцца прызнаць іх права на ўласны будынак і зямлю.
Вернікі зноў рыхтуюцца да абароны свайго храму і зьбіраюцца абскардзіць гэтае рашэньне.
Касацыйная калегія Вышэйшага гаспадарчага суду пакінула бязь зьменаў рашэньне ад 13 студзеня. Тады суд вынес рашэньне на карысьць гарадзкіх уладаў. Ён адхіліў патрабаваньне царквы “Новае жыцьцё” — прызнаць незаконным рашэньне Менгарвыканкаму, якое пазбаўляе вернікаў права карыстацца ўласным будынкам і зямлёй.
Вернікі набылі калгасны кароўнік на ўскрайку Менску і пасьля рамонту ладзілі там набажэнствы. Ад 2005 году яны намагаюцца адстойваць свае правы ў судовых інстанцыях. У 2006 годзе правялі 21-дзённую галадоўку пратэсту супраць дзеяньняў гарадзкіх уладаў. Пастара царквы Вячаслава Ганчарэнку выклікалі ў прэзыдэнцкую адміністрацыю, дзе абяцалі вырашыць справу станоўча і папрасілі спыніць галадоўку.
Касацыйная скарга рэлігійнай грамады пакінута без задавальненьня. Юрыст царквы “Новае жыцьцё” Сяргей Луканін адзначыў:
“Было шмат юрыдычных падстаў, каб адмяніць рашэньне. Таму я яшчэ больш упэўнены, што суд працягвае выконваць замову ўладаў, якія не жадаюць бачыць нашу царкву ў сталіцы Беларусі наагул. Далей мы падамо скаргу ў Прэзыдыюм Вышэйшага гаспадарчага суду. І будзем далей ісьці юрыдычным шляхам”.
Паводле спадара Луканіна, каб правесьці сёньняшняе паседжаньне, царква заплаціла дзяржпошліну ў памеры 1 мільён 680 тысяч рублёў. І такія ж вялікія грошы давядзецца заплаціць пазьней, каб абскардзіць сёньняшнюю судовую пастанову.
Таксама вернікі падавалі хадайніцтва аб узбуджэньні крымінальнай справы за перашкоду законнай дзейнасьці рэлігійнай арганізацыі ў дачыненьні да начальніка аддзелу па справах рэлігій Менгарвыканаму Алы Рабіцавай. Аднак, паводле спадара Луканіна, суд першай інстанцыі ніяк не адрэагаваў на гэтае хадайніцтва, і цяпер гэтае пытаньне не было разгледжана. Таксама спадар Луканін заявіў на судзе, што царква атрымала адмовы на арэнду памяшканьняў ад усіх раённых адміністрацый Менску. І цяпер сытуацыя вакол царквы з грамадзка значнай перарасла ў палітычную.
“Мы як праводзілі, так і будзем далей праводзіць набажэнствы ў нашым храме, нягледзячы на пазыцыю ўладаў. Бо лічым, што наша пазыцыя законная. Па-другое, гэтая справа тычыцца ня толькі нашага будынку, але і нашай веры. Бо мы ня зможам далей як царква існаваць бяз нашага будынку”.
Карэспандэнт: “Для вас гэта прынцыпова?”
Луканін: “Прынцыпова, і гэта пытаньне нашай веры”.
Паводле праваабаронцы Дзіны Шаўцовай, вернікі чакалі іншага рашэньня суду:
“І я думаю, для таго каб адмяніць рашэньне суду першай інстанцыі, было дастаткова падстаў. І лічу мэтазгодным і неабходным абскардзіць рашэньне і далей. Для царквы цяпер сытуацыя няпростая. Бо ўсе прававыя калізіі, якія былі дагэтуль, захоўваюцца”.
Царква “Новае жыцьцё” афіцыйна зарэгістравана Менгарвыканкамам у 1992 годзе і цяпер налічвае каля тысячы сталых прыхаджанаў. У 1999 годзе менскія ўлады забаранілі пратэстанцкім цэрквам арандаваць памяшканьні для набажэнстваў. Таму царква доўгі час праводзіла набажэнствы пад адкрытым небам. У 2002 годзе яна набыла за ўласныя грошы будынак былога калгаснага кароўніка ў Менскім раёне. У дамове куплі-продажу гаворыцца, што будынак набываецца з мэтай будаўніцтва культавага будынку. Вернікі патрабуюць ад уладаў не адбіраць у іх маёмасьць, а дазволіць збудаваць прыгожы храм.