Учора расейскае выданьне “Коммерсантъ”, а сёньня “The New York Times” паведамілі, што прэзыдэнт ЗША Барак Абама запрапанаваў расейскаму прэзыдэнту Дзьмітрыю Мядзьведзеву закрыць амэрыканскі праект пабудовы сыстэмы супрацьракетнай абароны ў Эўропе, калі Масква дапаможа Вашынгтону спыніць ядзерную праграму Ірану.
Учора высокапастаўлены прадстаўнік амэрыканскай адміністрацыі, які пажадаў застацца ананімным, пацьведзіў нашаму Радыё, што тры тыдні таму Абама паслаў ліст Мядзьведзеву. Прадстаўнік не хацеў гаварыць пра зьмест допісу, але сказаў, што Вашынгтон вітаў бы дапамогу Масквы ў іранскім пытаньні.
Сёньня, выступаючы на прэс-канфэрэнцыі ў Мадрыдзе, Мядзьведзеў таксама пацьвердзіў, што ён абменьваецца лістамі з Абамай, але пра пытаньне амэрыканскай супрацьракетнай абароны ў Эўропе выказаўся даволі агульна, агучваючы ранейшую пазыцыю Масквы:
Мядзьведзеў: "Гэтая ініцыятыва па супрацьпаветранай абароне, якая была запрапанаваная нейкі час таму, не замацоўвае бясьпеку на эўрапейскім кантынэнце, а наадварот, ускладняе яе. У гэтым сэнсе пазыцыя Расеі была простай: давайце разам займацца пытаньнямі супрацьракетнай абароны, ствараць эфэктыўны, надзейны шчыт ад рознага роду пагрозаў, а іх сапраўды нямала. Калі ж гутарка ідзе пра фрагмэнты гэтай сыстэмы, ды яшчэ разьмешчанай паблізу Расейскай Фэдэрацыі, нас гэта ня можа не непакоіць”.
Нагадаем, што адміністрацыя прэзыдэнта Джорджа Буша падпісала дамовы з Польшчай і Чэхіяй аб разьмяшчэньні ў гэтых краінах частак супрацьракетнай абароны. Дамова з Польшчай прадугледжвае між іншым, што ў краіне будзе разьмешчаная база 10 амэрыканскіх ракет-перахопнікаў балістычных ракет далёкага радыюсу дзеяньня. А ў Чэхіі амэрыканцы зьбіраюцца пабудаваць радыялякацыйную станцыю (радар).
Афіцыйна адміністрацыя Буша апраўдвала пабудову сыстэмы пагрозай ракетнай атакі супраць сваёй тэрыторыі або Эўропы з боку такіх недружалюбных дзяржаваў, як Іран. Падобная сыстэма абароны – супраць магчымай ракетнай атакі з Паўночнай Карэі – ужо пабудаваная амэрыканцамі ў Каліфорніі і на Алясцы.
Падчас сваёй выбарчай кампаніі Абама даваў зразумець, што яму праект супрацьракетнай абароны ў Эўропе ня надта падабаецца. Цяпер падаецца, што лёс праекту сапраўды апынуўся пад пытаньнем.
Палітоляг Яўген Воўк, дырэктар маскоўскага бюро „Heritage Foundation”, сказаў нашаму радыё, што нават калі Масква пойдзе насустрач прапанове Вашынгтону, дык наўрад ці яна поўнасьцю пакіне супрацоўніцтва зь Іранам у ядзернай сфэры:
Воўк: “Ядзернае супрацоўніцтва зь Іранам — гэта вельмі сур’ёзная палітычная і эканамічная выгада для Расеі. У эканамічным пляне Расея, удзельнічаючы ў ядзерных праграмах Ірану, забясьпечвае занятак для даволі вялікай колькасьці людзей у расейскім атамным комплексе, які, як і ўсе астатнія, перажывае крызыс. А ў палітычным пляне, як мне здаецца, Расея вельмі зацікаўленая ў супрацоўніцтве зь Іранам, каб стрымліваюць амэрыканскі ўплыў у рэгіёне Сярэдняй Азіі”.
„Коммэрсант” паведамляе, што Мядзьведзеў запрасіў Абаму ў Маскву і што амэрыканскі прэзыдэнт запрашэньне прыняў. Але тэрмін гэтага візыту яшчэ ня ўзгоднены. Спачатку абодва прэзыдэнты спаткаюцца ў Лёндане 2 красавіка.