Зь першым візытам у Беларусі пабывае эўракамісар ў справе зьнешніх сувязяў і палітыцы добрасуседзтва.
Пра гэта паведаміла сама Бэніта Фэрэра-Вальднэр групе журналістаў з постсавецкіх краін, якія знаходзяцца ў Брусэлі, паведамляе БелаПАН.
Спадарыня Фэрэра-Вальднэр зазначыла, што калі па выніках яе візыту пацьвердзіцца прагрэс Беларусі ў галіне дэмакратызацыі і ў выкананьні беларускімі ўладамі ўмоваў Эўразьвязу, краіна будзе запрошаная ў новую праграму Усходняга партнэрства. У гэтым выпадку Беларусь будзе запрошаная і на ўстаноўчы саміт праграмы 7 траўня ў Празе.