Налічаны сярэдні заробак у Беларусі ў студзені 2009 году склаў 919 тысяч 637 рублёў, паведаміла прэс-служба Нацыянальнага статыстычнага камітэту.
У сьнежні 2008 году заробак складаў 1 мільён 187 рублёў, паведамляе БелаПАН. Такім чынам, у параўнаньні са сьнежнем заробак паменшыўся на 8,1%, або на 80,6 тысяч рублёў.
Налічаная сярэдняя заработная плата рабочых і службоўцаў у студзені была 939 тысяч (у сьнежні 2008 году — 1 мільён 20 тысяч).
На прамысловых прадпрыемствах сярэдняя заработная плата ў студзені 2009 году склала 1 млн. 40 тыс. рублёў; у будаўнічых арганізацыях — 1 млн. 160,8 тыс. рублёў; на прадпрыемствах транспарту — 1 млн. 49 тыс. рублёў; у арганізацыях сельскай гаспадаркі — 583,1 тыс. рублёў; гандлю і грамадзкага харчаваньня — 815,6 тыс. рублёў; ва ўстановах аховы здароўя — 700,8 тыс. рублёў, у тым ліку дактароў — 1 млн. 203,2 тыс., сярэдняга мэдычнага пэрсаналу — 680,3 тыс., малодшага мэдычнага пэрсаналу — 424,8 тыс. рублёў; ва ўстановах адукацыі — 637,9 тысяч рублёў, у тым ліку настаўнікаў — 753 тысячы.