Дванаццаць тысяч чалавек на Магілёўшчыне знаходзяцца ў вымушаных адпачынках альбо працуюць ва ўмовах няпоўнай занятасьці. Гэта каля трох працэнтаў эканамічна актыўнага насельніцтва рэгіёну. Траціна прадпрыемстваў вобласьці зьнізіла аб’ёмы вытворчасьці. За першы месяц году складзкія запасы павялічыліся на дваццаць два мільярды рублёў.
Гэткую статыстыку паведамляюць афіцыйныя крыніцы. Кіраўніцтва аблвыканкаму працу прамысловасьці характарызуе як нездавальняючую й вінаваціць у гэтым перадусім прадпрыемствы рэспубліканскага падпарадкаваньня:
“Вобласьць ня толькі дапусьціла зьмяншэньне аб’ёмаў вытворчасьці да адпаведнага пэрыяду мінулага году, але й выглядае, мякка кажучы, не найлепш на фоне іншых рэгіёнаў нашай краіны. Па тэмпах росту прамысловай вытворчасьці Магілёўская вобласьць займае перадапошняе месца, апярэджваючы толькі Менск”, — канстатуе старшыня Магілёўскага аблвыканкаму Пётар Руднік.
Кіраўнік вобласьці загадаў прамыслоўцам выправіць сытуацыю й не дапусьціць скарачэньня працоўных месцаў. Тым часам, паводле афіцыйнай інфармацыі, 12 тысяч чалавек у студзені знаходзіліся ў вымушаных адпачынках альбо часткова былі занятыя на вытворчасьцях. Гэта амаль тры працэнты эканамічна актыўнага насельніцтва Магілёўшчыны. Афіцыйна беспрацоўнымі ў рэгіёне лічацца чатыры з паловай тысячы чалавек.
Найгоршая сытуацыя — на двух магілёўскіх прадпрыемствах: “Тэхнапрыборы” і Заводзе штучнага валакна. На “Тэхнапрыборы” чакаюць звальненьня больш за сто чалавек. Без звальненьня не абысьціся й заводу штучнага валакна, прызнаюць афіцыйныя крыніцы.
Яны ж пагаджаюцца, што траціна прадпрыемстваў рэгіёну працуе на склад. Запасы гатовай прадукцыі ў студзені павялічыліся на дваццаць два мільярды рублёў і цяпер складаюць амаль 580 мільярдаў.
“Руднік нездарма акцэнтуе ўвагу на хібах прадпрыемстваў рэспубліканскага падпарадкаваньня. Ён такім чынам спрабуе перакласьці адказнасьць за эканамічны стан рэгіёну на ўрад”, — зазначае магілёўскі апазыцыйны палітык Рыгор Кастусёў.
“Дзе ж вашыя хвалёныя Лукашэнкам якасьці ўпраўленца — неардынарнае мысьленьне й сьмеласьць у прыняцьці рашэньняў? Вы на пасадзе ўжо пяцьдзясят дзён, дзе антыкрызісная праграма?” — пытаецца палітык і спрабуе даць адказ:
“Кіраўніцтва вобласьці сьпісвае ўсе хібы на сусьветны крызіс… Крызіс выявіў, што ніхто не займаўся пошукам інвэстыцыяў. Падбор кадраў адбываўся не паводле прафэсійных якасьцяў, а паводле прынцыпу адданасьці кіраўніцтву. Прызнаньнем хібаў кіраўніцтва вобласьці хоча засьцерагчыся ад гневу чалавека, які гэтае кіраўніцтва прызначаў”.
Гэткую статыстыку паведамляюць афіцыйныя крыніцы. Кіраўніцтва аблвыканкаму працу прамысловасьці характарызуе як нездавальняючую й вінаваціць у гэтым перадусім прадпрыемствы рэспубліканскага падпарадкаваньня:
“Вобласьць ня толькі дапусьціла зьмяншэньне аб’ёмаў вытворчасьці да адпаведнага пэрыяду мінулага году, але й выглядае, мякка кажучы, не найлепш на фоне іншых рэгіёнаў нашай краіны. Па тэмпах росту прамысловай вытворчасьці Магілёўская вобласьць займае перадапошняе месца, апярэджваючы толькі Менск”, — канстатуе старшыня Магілёўскага аблвыканкаму Пётар Руднік.
Кіраўнік вобласьці загадаў прамыслоўцам выправіць сытуацыю й не дапусьціць скарачэньня працоўных месцаў. Тым часам, паводле афіцыйнай інфармацыі, 12 тысяч чалавек у студзені знаходзіліся ў вымушаных адпачынках альбо часткова былі занятыя на вытворчасьцях. Гэта амаль тры працэнты эканамічна актыўнага насельніцтва Магілёўшчыны. Афіцыйна беспрацоўнымі ў рэгіёне лічацца чатыры з паловай тысячы чалавек.
Запасы гатовай прадукцыі ў студзені павялічыліся на дваццаць два мільярды рублёў.