Кіраўнікі Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі, Вінцук Вячорка, Віктар Івашкевіч і Аляксей Янукевіч падалі заяўку ў Менскі гарвыканкам на правядзеньне акцыі 25 сакавіка, прысьвечанай сьвяткаваньню Дня Незалежнасьці.
Старшыня партыі Лявон Баршчэўскі заяўляе, што сёлетні Дзень Волі будзе адбывацца на фоне паглыбленьня эканамічнага крызісу. Менавіта таму, паводле словаў Баршчэўскага, на першым месцы падчас акцыі будуць незалежніцкі і сацыяльны акцэнты.
Першы намесьнік старшыні партыі Вінцук Вячорка адзначае, што 25 сакавіка мае асноўнай каштоўнасьцю зьберажэньне Незалежнасьці, безь якой немагчыма захаваць іншыя каштоўнасьці Беларусі:
“Кіраўніцтва краіны не адмовілася ад сваіх крокаў па ўмацаваньні залежнасьці ад Масквы, ад стварэньня Саюзнай дзяржавы,- адзначыў палітык. – Падпісаныя паразуменьні аб супрацьпаветранай абароне яшчэ раз пацьвердзілі гэта. Пагадненьні непразрыстыя, ніхто ня бачыў іх тэкстаў, невядома, што паабяцаў Лукашэнка Маскве за іх”.