“Адукацыя бяз роднай мовы — прафанацыя” — пад гэтай назвай “Народная воля” працягвае друкаваць артыкул доктара гістарычных навук, прафэсара Леаніда Лыча. Гэтым разам аўтар распавядае пра тое, як асыміляцыя беларускай аўтэнтычнасьці ідзе праз сфэру адукацыі. “Гэта вельмі спрактыкаваны і — страшна казаць — варожа настроены (за некаторымі выключэньнямі) супраць беларускага нацыянальнага інтарэсу кіт сучаснай русіфікацыі. Асабліва выразна праявілася яго здольнасьць да руйнаваньня нацыянальных асноў асьветы адразу ж пасьля рэфэрэндуму 1995 года. За нейкія тры-чатыры гады нібыта карова языком зьлізала ўсе набыткі па стварэньні беларускамоўнай сыстэмы адукацыі”.
Газэта “Ганцавіцкі час” друкуе інтэрвію з жанчынай, якая выйграла аднапакаёву кватэру ў Менску. Цікавасьць сытуацыі ў тым, што жанчына набыла лятарэйны білет не па ўласным жаданьні, распавядае рэдактар газэты Пятро Гузаеўскі:
“Настаўніца зь вёскі ўвогуле адмаўлялася — заўсёды казала, што не гуляю ў азартныя гульні зь дзяржавай. А тут аванс выдавалі і не змагла адмовіцца на просьбу набыць — пабаялася сквапнай паказацца. Адзін квіток набыла — нават не выбірала, узяла той, што ёй супрацоўніца выбрала. І аказалася — што кватэра…”
“«Комсомольская правда» в Белоруссии” высьвятляла акалічнасьці гісторыі жанчыны, якая выпала з маршруткі ў Менску. Кіроўца сьцьвярджае, што жанчына зрабіла гэта наўмысна, у пошуку матэрыяльнай выгоды кампэнсацыі. А жанчына лічыць, што кіроўца занадта рэзка крануўся зь месца, а дзьверы былі вельмі слабыя. Яе сяброўка сьведчыць, што вадзіцель нават не заўважыў, што жанчына выпала зь ягонай машыны. І калі б няе ўважлівасьць пасажыраў, ён бы паехаў далей безь яе.
Таксама на старонках газэты — працяг гісторыі гвалтоўна выселенага з роднага дому на праспэкце Дзяржынскага, 26 жыхара Менску. Яго дом мусіў быць зьнесены дзеля будоўлі мэтро. Высяленьню мужчына супраціўляўся. Урэшце яму давялося правесьці ноч у пастарунку, дзе супрацоўнікі міліцыі дэманстравалі яму відэа зьнішчэньня ягонай хаты з дапамогай пажару. Як расцэньваюць гэтыя дзеяньні юрысты, — чытайце на старонках “КП в Белоруссии”.