Мартынаў і Саляна паразмаўлялі сам-насам

Хавіер Саляна і Сяргей Мартынаў

У Міністэрстве замежных спраў адбыліся перамовы сам-на-сам паміж міністрам замежных спраў Беларусі Сяргеем Мартынавым і Генэральным сакратаром Рады ЭЗ Хавіерам Салянай. Сустрэча цягнулася больш за гадзіну.
Перамовы ў пашыраным складзе не адбыліся. Сяргей Мартынаў заявіў, што перамовы працягнуцца ў Аляксандра Лукашэнкі.

Прэс-сакратар Х.Саляны Крысьціна Галах патлумачыла журналістам пазыцыю Эўразьвязу, які хоча больш шчыльных стасункаў зь Беларусьсю. Але хацеў бы бачыць у Беларусі далейшыя дэмакратычныя працэсы.