Латвійскі прэм’ер у Менску

Іварс Годманіс

Упершыню за доўгі час зь візытам у Беларусь прыехаў кіраўнік ураду адной з краін Эўразьвязу – прэм’ер Латвіі Іварс Годманіс.

У праграме ягонага знаходжаньня ў Менску – перамовы зь кіраўніком беларускага ўраду Сяргеем Сідорскім, падпісаньне міжурадавых пагадненьняў, наведваньне МАЗу, спартовага комплексу “Менск-арэна”, сустрэча зь беларускімі і латвійскімі дзелавымі коламі ў Нацыянальнай бібліятэцы.