Новая перадача сэрыі “Экспэртыза Свабоды”, эфір 17-га лютага
У панядзелак прэм’ер-міністар Сідорскі ў справаздачы прэзыдэнту распавёў пра эканамічныя вынікі разьвіцьця краіны ў студзені. Чаму ва ўсім сьвеце падзеньне, а ў Беларусі — эканамічны рост? Як ацаніць узровень інфляцыі? Наколькі адэкватныя сытуацыі дзеяньні беларускіх уладаў?
Удзельнікі: экспэрт Інстытуту прыватызацыі і мэнэджмэнту Аляксандар Чубрык і незалежны эканаміст Міхась Залескі.
Валер Карбалевіч: “Ва ўсім сьвеце палае эканамічны крызіс, урады робяць захады, каб знайсьці выйсьце. У Расеі ў студзені падзеньне прамысловасьці склала 16%. І толькі Беларусь, паводле афіцыйнай статыстыкі, — выспа дабрабыту. У панядзелак прэм’ер-міністар Сідорскі ў справаздачы прэзыдэнту адзначыў, што за студзень 2009 году ў параўнаньні са студзенем мінулага году рост валавога ўнутранага прадукту склаў 4,2%, прамысловасьць вырасла на 1,2%. Як так атрымоўваецца, што ва ўсім сьвеце падзеньне, а ў Беларусі — рост? У чым тут справа? Ці то з прэзыдэнтам беларусам пашанцавала, ці што іншае ўплывае?”
Аляксандр Чубрык: “Эканоміка падала ў сьвеце ўжо апошнія месяцы мінулага году. Напрыклад, у Расеі валавы ўнутраны прадукт за чацьвёрты квартал 2008 году вырас толькі на 1%. А расейскі рынак для нашай прамысловасьці галоўны.
Тым ня менш на гэтым тле эканоміка Беларусі, паводле статыстыкі, працягвала расьці. Але ўзьнікае сумненьне адносна тых лічбаў, якія дае Белстат. Паводле нашых ацэнак, апошнія два месяцы мінулага году адбывалася падзеньне, а ня рост беларускай эканомікі. Бо ёй проста не было куды расьці, экспарт зьмяншаўся.
Тое ж самае можна сказаць і пра студзень. Паводле паведамленьня агенцтва Інтэрфакс, за студзень складзкія запасы прамысловай прадукцыі вырасьлі на 20%. Ня памятаю, калі такое было апошні раз. Вось за кошт гэтых запасаў і адбываўся рост. І гэта сьведчыць пра тое, што ўлады яшчэ не пачалі адаптоўваць нашу эканамічную мадэль да крызісных рэаліяў“.
Міхась Залескі: “Проста крызіс да нас яшчэ поўнасьцю не дайшоў. Бо наша хата з краю. Мы не зьяўляемся глябальным цэнтрам фінансаў, вытворчасьці ці спажываньня.
Што тычыцца статыстыкі, то яна мае люфт, які задаецца “міністэрствам праўды”. Але нават паводле гэтай статыстыкі тэндэнцыя ў нас тая ж, але са спазьненьнем на квартал. Так што ўсё горшае ў нас наперадзе“.
Карбалевіч: “Галоўнай праблемай для абывацеля ў студзені быў рост цэнаў. Паводле статыстыкі, цэны вырасьлі на 4,1%. Гэта шмат ці няшмат, асабліва з улікам дэвальвацыі рубля на 20,5% і барацьбы ўладаў з ростам цэнаў?”
Чубрык: “4,1% — гэта найвялікшая інфляцыя за шэсьць гадоў. З улікам дэвальвацыі рубля, росту камунальных паслуг на ўзроўні дэвальвацыі гэтая лічба выглядае невялікай.
Але калі нават гэтая лічба і адпавядае рэальнасьці, то інфляцыя адбілася найперш на бедных людзях, пэнсіянэрах. Іх заробкі і пэнсіі не павялічыліся, а камунальныя тарыфы вырасьлі.
Дарэчы, вырасьлі банкаўскія працэнты па крэдытах у беларускіх рублях. І не на 4%, а на 6-10%. А гэта таксама ўскосная праява інфляцыі. Шмат фірмаў пачалі закладаць у цэны сваіх тавараў большы курс рубля, чым той, які існуе. Таму можна казаць, што ў кожнага свая інфляцыя“.
Залескі: “Праблема вельмі простая: колькі булак хлеба я магу купіць на свой заробак? Сапраўды, балюча адчулі ўдар інфляцыі бедныя слаі насельніцтва. Бо яны ня маюць запасаў. Да таго ж ужо трэці месяц скарачаюцца рэальныя заробкі большасьці людзей”.
Карбалевіч: “Урады іншых краін робяць ліхаманкавыя захады, каб выратаваць эканоміку. Вось, напрыклад, усе апавядалі пра плян новага прэзыдэнта ЗША Абамы. А наколькі адэкватныя сытуацыі дзеяньні беларускіх уладаў?
Традыцыйна, яшчэ з часоў Вялікай дэпрэсіі, лічыцца, што падчас крызісу ўрад павінен выдаткоўваць бюджэтныя грошы на праекты, якія зоймуць людзей, каб зьбіць беспрацоўе, павысіць спажывецкі попыт. Вядома, што амэрыканскі прэзыдэнт Рузвэльт падчас Вялікай дэпрэсіі будаваў дарогі. Дык, можа, і правільна, што беларускія ўлады ідуць гэтым жа шляхам? Вось пляны будаўніцтва 19 новых лядовых палацаў, будаўніцтва атамнай электрастанцыі — можа, гэта якраз тое, што трэба падчас крызісу?“
Чубрык: “Я чуў, здаецца, лядовыя палацы будаваць ня будуць.Пытаньне ў тым, як будаўніцтва гэтых аб’ектаў паспрыяе таму, каб Беларусь выйшла з крызісу? Бо беларуская эканоміка адкрытая ж. Трэба шукаць сваё месца ў новым падзеле працы, які будзе пасьля крызісу. Тут нават новыя ноўтбукі, якія пачаў рабіць «Інтэграл», не дапамогуць.
Сытуацыя цяпер такая, што ўрад не зацікаўлены ў росьце спажывецкага попыту. Бо калі ў людзей зьявіцца больш грошай, то яны будуць купляць імпартныя тавары. І тым самым абвострыцца праблема дэфіцыту замежнагандлёвага балянсу. І адпаведна паўстане праблема ўтрыманьня курсу беларускага рубля ад дэвальвацыі. Альбо трэба зрабіць вялікую дэвальвацыю, якая зьнішчыць імпарт, ён стане вельмі дарагім. Таму тыя захады, якія рабіў Рузвэльт падчас Вялікай дэпрэсіі, да нас ня вельмі пасуюць“.
Чубрык: “Эканамічная лібэралізацыя, якую цяпер праводзіць урад, — гэта правільна. Шкада, што гэта не было зроблена раней. Але гэтыя захады будуць мець плён толькі ў сярэднетэрміновай пэрспэктыве. А ў кароткатэрміновай пэрспэктыве яны не дапамогуць збалянсаваць вонкавы гандаль, ня вырашаць праблему валютнага курсу.
Другая праблема — сацыяльныя наступствы крызісу. Яны будуць кепскімі, узровень галечы падвысіцца. Таму трэба рабіць карэктывы ў сацыяльнай палітыцы. Замест будаўніцтва лядовых палацаў трэба ўзмацняць адрасную сацыяльную абарону людзей“.
Залескі: “Наўрад ці беларускія ўлады могуць паўплываць на сусьветны крызіс. Выхад з крызісу залежыць ад ЗША, Расеі і іншых буйных суб’ектаў міжнароднай эканомікі.
Задача беларускіх уладаў — перачакаць крызіс. І вось дзеля гэтага яны нічога ня робяць. Беларусь залежыць ад вонкавага попыту на нашу прадукцыю. І што мы будзем рабіць праз 3-4 гады, калі крызіс скончыцца? Вось галоўная праблема“.
Удзельнікі: экспэрт Інстытуту прыватызацыі і мэнэджмэнту Аляксандар Чубрык і незалежны эканаміст Міхась Залескі.
Ва ўсім сьвеце падзеньне, а ў Беларусі — рост?
Валер Карбалевіч: “Ва ўсім сьвеце палае эканамічны крызіс, урады робяць захады, каб знайсьці выйсьце. У Расеі ў студзені падзеньне прамысловасьці склала 16%. І толькі Беларусь, паводле афіцыйнай статыстыкі, — выспа дабрабыту. У панядзелак прэм’ер-міністар Сідорскі ў справаздачы прэзыдэнту адзначыў, што за студзень 2009 году ў параўнаньні са студзенем мінулага году рост валавога ўнутранага прадукту склаў 4,2%, прамысловасьць вырасла на 1,2%. Як так атрымоўваецца, што ва ўсім сьвеце падзеньне, а ў Беларусі — рост? У чым тут справа? Ці то з прэзыдэнтам беларусам пашанцавала, ці што іншае ўплывае?”
Аляксандр Чубрык: “Эканоміка падала ў сьвеце ўжо апошнія месяцы мінулага году. Напрыклад, у Расеі валавы ўнутраны прадукт за чацьвёрты квартал 2008 году вырас толькі на 1%. А расейскі рынак для нашай прамысловасьці галоўны.
Улады яшчэ не пачалі адаптоўваць нашу эканамічную мадэль да крызісных рэаліяў.
Тое ж самае можна сказаць і пра студзень. Паводле паведамленьня агенцтва Інтэрфакс, за студзень складзкія запасы прамысловай прадукцыі вырасьлі на 20%. Ня памятаю, калі такое было апошні раз. Вось за кошт гэтых запасаў і адбываўся рост. І гэта сьведчыць пра тое, што ўлады яшчэ не пачалі адаптоўваць нашу эканамічную мадэль да крызісных рэаліяў“.
Міхась Залескі: “Проста крызіс да нас яшчэ поўнасьцю не дайшоў. Бо наша хата з краю. Мы не зьяўляемся глябальным цэнтрам фінансаў, вытворчасьці ці спажываньня.
Што тычыцца статыстыкі, то яна мае люфт, які задаецца “міністэрствам праўды”. Але нават паводле гэтай статыстыкі тэндэнцыя ў нас тая ж, але са спазьненьнем на квартал. Так што ўсё горшае ў нас наперадзе“.
Ці моцна вырасьлі цэны?
Карбалевіч: “Галоўнай праблемай для абывацеля ў студзені быў рост цэнаў. Паводле статыстыкі, цэны вырасьлі на 4,1%. Гэта шмат ці няшмат, асабліва з улікам дэвальвацыі рубля на 20,5% і барацьбы ўладаў з ростам цэнаў?”
Чубрык: “4,1% — гэта найвялікшая інфляцыя за шэсьць гадоў. З улікам дэвальвацыі рубля, росту камунальных паслуг на ўзроўні дэвальвацыі гэтая лічба выглядае невялікай.
Інфляцыя адбілася найперш на бедных людзях, пэнсіянэрах.
Дарэчы, вырасьлі банкаўскія працэнты па крэдытах у беларускіх рублях. І не на 4%, а на 6-10%. А гэта таксама ўскосная праява інфляцыі. Шмат фірмаў пачалі закладаць у цэны сваіх тавараў большы курс рубля, чым той, які існуе. Таму можна казаць, што ў кожнага свая інфляцыя“.
Залескі: “Праблема вельмі простая: колькі булак хлеба я магу купіць на свой заробак? Сапраўды, балюча адчулі ўдар інфляцыі бедныя слаі насельніцтва. Бо яны ня маюць запасаў. Да таго ж ужо трэці месяц скарачаюцца рэальныя заробкі большасьці людзей”.
Ці трэба будаваць лядовыя палацы?
Карбалевіч: “Урады іншых краін робяць ліхаманкавыя захады, каб выратаваць эканоміку. Вось, напрыклад, усе апавядалі пра плян новага прэзыдэнта ЗША Абамы. А наколькі адэкватныя сытуацыі дзеяньні беларускіх уладаў?
Традыцыйна, яшчэ з часоў Вялікай дэпрэсіі, лічыцца, што падчас крызісу ўрад павінен выдаткоўваць бюджэтныя грошы на праекты, якія зоймуць людзей, каб зьбіць беспрацоўе, павысіць спажывецкі попыт. Вядома, што амэрыканскі прэзыдэнт Рузвэльт падчас Вялікай дэпрэсіі будаваў дарогі. Дык, можа, і правільна, што беларускія ўлады ідуць гэтым жа шляхам? Вось пляны будаўніцтва 19 новых лядовых палацаў, будаўніцтва атамнай электрастанцыі — можа, гэта якраз тое, што трэба падчас крызісу?“
Чубрык: “Я чуў, здаецца, лядовыя палацы будаваць ня будуць.
Калі ў людзей зьявіцца больш грошай, то яны будуць купляць імпартныя тавары.
Сытуацыя цяпер такая, што ўрад не зацікаўлены ў росьце спажывецкага попыту. Бо калі ў людзей зьявіцца больш грошай, то яны будуць купляць імпартныя тавары. І тым самым абвострыцца праблема дэфіцыту замежнагандлёвага балянсу. І адпаведна паўстане праблема ўтрыманьня курсу беларускага рубля ад дэвальвацыі. Альбо трэба зрабіць вялікую дэвальвацыю, якая зьнішчыць імпарт, ён стане вельмі дарагім. Таму тыя захады, якія рабіў Рузвэльт падчас Вялікай дэпрэсіі, да нас ня вельмі пасуюць“.
Дзеяньні беларускіх уладаў па пераадоленьні крызісу
Чубрык: “Эканамічная лібэралізацыя, якую цяпер праводзіць урад, — гэта правільна. Шкада, што гэта не было зроблена раней. Але гэтыя захады будуць мець плён толькі ў сярэднетэрміновай пэрспэктыве. А ў кароткатэрміновай пэрспэктыве яны не дапамогуць збалянсаваць вонкавы гандаль, ня вырашаць праблему валютнага курсу.
Задача беларускіх уладаў — перачакаць крызіс. І вось дзеля гэтага яны нічога ня робяць.