У.Букоўскі: “Мы ўгаворвалі маджахедаў не забіваць рускіх перабежчыкаў”

Былы савецкі дысыдэнт Уладзімер Букоўскі ў інтэрвію Радыё Свабода падзяліўся ўспамінамі з нагоды 20-годзьдзя вываду савецкіх войскаў з Аўганістану.
Букоўскі: “У СССР тады супраць ўводу войскаў у Аўганістан пратэставаў і Сахараў. Ён, як мы ведаем, дакладна за гэта і быў высланы ў Горкі. А на Захадзе кампанія разгортвалася ў некалькіх накірунках. Адзін з накірункаў прывёў у канчатковым выніку да байкоту Алімпійскіх гульняў у Маскве... Другі бок нашай кампаніі, якая расьцягнулася на некалькі гадоў, гэта была мэта ўгаварыць маджахедаў не забіваць рускіх перабежчыкаў. А перабежчыкаў з расейскага войска было даволі шмат, і спачатку ў маджахедаў першая рэакцыя была – іх усіх расстраляць. І вось спатрэбілася колькі часу, каб пераканаць іх гэтага не рабіць, патлумачыць ім каштоўнасьць такога перабежчыка, узятага жывым..”

Цалкам інтэрвію з Уладзімерам Букоўскім – на сайце расейскай службы Радыё Свабода.

Уладзімер Букоўскі (нар. 1942) правёў за іншадумства у савецкіх турмах і “псіхушках” 12 гадоў. У 1976 годзе быў абменены на лідэра чылійскіх камуністаў Луіса Карвалана. Жыве у Вялікай Брытаніі. У 1991 годзе Барыс Ельцын разглядаў яго як верагоднага кандыдата на пасаду віцэ-прэзыдэнта Расеі (канчатковы выбар быў зроблены на карысьць Аляксандра Руцкога). У 1992 г. браў удзел у “працэсе КПСС” у Канстытуцыйным судзе РФ у якасьці экспэрта, і яму ўдалося сканаваць дакумэнты “сакрэтнага” фонду ЦК КПСС. У 2007 годзе вылучаўся кандыдатам на пасаду прэзыдэнта РФ, аднак ня быў зарэгістраваны Цэнтральнай выбарчай камісіяй.