13 лютага раптоўна спынілася сэрца публіцыста, паэта і перакладчыка, намесьніка старшыні Беларускага ПЭН-цэнтру Валянціна Тараса. Ад 9 лютага яму ішоў 80-ы год.
Ён быў прадстаўніком патомнай беларускай інтэлігенцыі. Народжаны ў сям’і менскага мастака і выхаваны ў асяродзьдзі сталічных культурных колаў, Валянцін Тарас належаў да духоўнае эліты нацыі, зазначае доктар філялёгіі прафэсар Міхась Тычына.
“Ён быў з тых, хто вельмі блізкі быў і Васілю Быкаву, і Алесю Адамовічу, і яго часта можна было бачыць у гэтай кампаніі людзей-аднадумцаў, у якіх і жыцьцёвы лёс вельмі падобны — тая ж вайна, паваеншчына, тыя ж суполкі, якія супраціўляліся ў ня лепшыя часы маразму палітычнага і ідэалягічнага. Прычым ён нават у гэтай кампаніі ня быў за сьпінаю тых, хто быў лідэрам, а заўсёды меў сваю думку, умеў выказацца вельмі ярка, запамінальна, калярытна”.
Гэтыя якасьці паставілі яго ў шэрагі неардынарных літаратараў і публіцыстаў. У маладосьці доўгі час працаваў у аддзеле літаратуры і мастацтва газэты “Звязда”, потым шмат перакладаў зь беларускай літаратуры на расейскую мову, у тым ліку творы Васіля Быкава. Апошнія гады быў сталым аўтарам тыднёвіка “Наша Ніва”, у бібліятэчцы якой выйшла ягоная мэмуарная кніга “На высьпе ўспамінаў”. Міхась Тычына працягвае:
“Яго ўспаміны вартыя самі па сабе асобнага чытаньня і захапленьня. Столькі дэталяў пададзена і з гумарам, і па-філязофску глыбока, з псыхалягічным веданьнем людзей, прычым людзей розных нацый і народаў”.
Новая кніга ўспамінаў Валянціна Тараса засталася недапісанай. І недавыказанымі засталіся парады маладзейшым калегам па праваабарончай арганізацыі пісьменьнікаў і журналістаў — Беларускім ПЭН-цэнтры, намесьнікам старшыні якога ён быў да апошніх дзён. Гаворыць першы намесьнік старшыні ПЭН-цэнтру Андрэй Скурко:
“Валянцін Яфімавіч заўсёды вельмі добра ўмеў вызначаць галоўнае, умеў мякка паказаць на тое, чым сапраўды мусіць цяпер займацца арганізацыя, у якім кірунку яна мусіць ісьці. І зараз — ён ужо з Васілём Быкавым, з Уладзімерам Караткевічам, з Карласам Шэрманам па той бок. І нам трэба вельмі моцна старацца, каб ня страціць той тон, зададзены ім, і прымаючы многія рашэньні заўсёды аглядацца на яго, думаць, што на гэты конт сказаў бы і як зрабіў бы гэта Валянцін Тарас”.
Разьвітаньне з Валянцінам Тарасам адбудзецца 15 лютага ад 10-й да 13-й гадзіны ў памяшканьні ПЭН-цэнтру, што на вуліцы Залатая Горка, 2-101. Пасьля чаго а 14-й гадзіне ён будзе пахаваны ў Менску на Паўночных могілках. У Валянціна Тараса засталіся жонка Рэгіна, сын Віталь, унук Антось і праўнучка Вера.