Сёньня ўвечары ў Горадні адбылася сустрэча з дасьледчыкамі літаратуры Міхасём Скоблам і Анатолем Сідарэвічам. Яны прывезьлі анталёгію “Расстраляная літаратура”, у якой сабраныя творы 66 пісьменьнікаў, загінулых у часе сталінскіх рэпрэсіяў. Прэзэнтацыя адбылася ў рамках агульнанацыянальнай кампаніі “Будзьма!”. На сустрэчу ў гарадзкім Таварыстве беларускай школы сабраліся некалькі дзясяткаў чалавек.
Міхась Скобла пачаў сустрэчу з гарадзенскімі чытачамі
Карэспандэнт: “Калі браць «расстраляную літаратуру», ці былі там пісьменьнікі заходнебеларускія, гарадзенскія?”
Сідарэвіч: “Там Макар Краўцоў — «Мы выйдзем шчыльнымі радамі», ён з Гарадзенскага раёну. Затым Сяргей Дарожны, Янка Нёманскі, Адам Станкевіч, Ігнат Дварчанін”.
Карэспандэнт: “Іхнія творы проста адлюстроўваюць гісторыю літаратуры ці там сапраўды ёсьць файныя рэчы?”
Сідарэвіч: “Я кажу пра такія файныя рэчы. Напрыклад, «Паварот да Горадна». Няшмат напісаў вершаў Макар Краўцоў, але гэта хрэстаматыйны верш, ён зьмяшчаецца ўва ўсіх хрэстаматыях і анталёгіях. Далей — што датычыць Ігната Дварчаніна, то яго «Хрэстаматыя беларускай літаратуры», выпушчаная ў 1927 годзе, і сёньня зьяўляецца клясычнай, асабліва прадмова, дзе ён вызначае, што такое «нашаніўскі пэрыяд» у гісторыі Беларусі, культуры і літаратуры”.
Карэспандэнт: “А ці ўсе гэтыя імёны ёсьць у сёньняшніх беларускіх падручніках?”
Сідарэвіч: “Што вы гаворыце? Іх няма ў падручніках. Па-першае, яны ня клясыкі, але ва ўнівэрсытэцкіх курсах яны ёсьць. На Дварчаніна мусіш спасылацца, калі нешта пра «Нашу ніву» пішаш. І яго праца пра Скарыну таксама вядомая”.
Карэспандэнт: “Сярод расстраляных у БССР пісьменьнікаў, напэўна, больш было аўтараў з Усходняй Беларусі. У Заходняй Беларусі было менш пісьменьнікаў і менш магчымасьцяў выдавацца. Атрымліваецца, што ў БССР, дзе ў пісьменьнікаў былі большыя магчымасьці пісаць і выдавацца, 1937 год стаўся заплатай за гэта? У Заходняй Беларусі пісьменьнікі мелі больш шанцаў захавацца?”
Скобла: “Янымелі б там магчымасьць захавацца, каб у Заходнюю Беларусь не прыйшлі бальшавікі. Мне бачыцца ў тэроры дваццатых, трыццатых, саракавых гадоў адназначна пастановачны сцэнар: гэта было плянавае вынішчэньне беларускай літаратуры. Кажуць: забойства аднаго чалавека — гэта трагедыя, а забойства тысячаў — гэта статыстыка. Мне здаецца, што ў выпадку з расстралянай беларускай літаратурай гэта проста беспрэцэдэнтны выпадак у гісторыі ўсясьветнай літаратуры”.
Карэспандэнт: “Карацей, Заходняя Беларусь толькі часова магла выратаваць пісьменьніка, калі ён ня жыў ва Ўсходняй Беларусі?”
Скобла: “Потым усё гэта пайшло пад адны граблі, у адны Курапаты, што з усходняй, што з заходняй. Мне здаецца, тут ужо ніякага падзелу не было. Глядзелі толькі, ці ўяўляе гэты пісьменьнік зь сябе нешта, і такіх зьнішчалі ў першую чаргу”.
Карэспандэнт: “Калі браць «расстраляную літаратуру», ці былі там пісьменьнікі заходнебеларускія, гарадзенскія?”
Сідарэвіч: “Там Макар Краўцоў — «Мы выйдзем шчыльнымі радамі», ён з Гарадзенскага раёну. Затым Сяргей Дарожны, Янка Нёманскі, Адам Станкевіч, Ігнат Дварчанін”.
Карэспандэнт: “Іхнія творы проста адлюстроўваюць гісторыю літаратуры ці там сапраўды ёсьць файныя рэчы?”
Сідарэвіч: “Я кажу пра такія файныя рэчы. Напрыклад, «Паварот да Горадна». Няшмат напісаў вершаў Макар Краўцоў, але гэта хрэстаматыйны верш, ён зьмяшчаецца ўва ўсіх хрэстаматыях і анталёгіях. Далей — што датычыць Ігната Дварчаніна, то яго «Хрэстаматыя беларускай літаратуры», выпушчаная ў 1927 годзе, і сёньня зьяўляецца клясычнай, асабліва прадмова, дзе ён вызначае, што такое «нашаніўскі пэрыяд» у гісторыі Беларусі, культуры і літаратуры”.
Карэспандэнт: “А ці ўсе гэтыя імёны ёсьць у сёньняшніх беларускіх падручніках?”
Сідарэвіч: “Што вы гаворыце? Іх няма ў падручніках. Па-першае, яны ня клясыкі, але ва ўнівэрсытэцкіх курсах яны ёсьць. На Дварчаніна мусіш спасылацца, калі нешта пра «Нашу ніву» пішаш. І яго праца пра Скарыну таксама вядомая”.
Карэспандэнт: “Сярод расстраляных у БССР пісьменьнікаў, напэўна, больш было аўтараў з Усходняй Беларусі. У Заходняй Беларусі было менш пісьменьнікаў і менш магчымасьцяў выдавацца. Атрымліваецца, што ў БССР, дзе ў пісьменьнікаў былі большыя магчымасьці пісаць і выдавацца, 1937 год стаўся заплатай за гэта? У Заходняй Беларусі пісьменьнікі мелі больш шанцаў захавацца?”
Скобла: “Яны
Мне бачыцца ў тэроры дваццатых, трыццатых, саракавых гадоў адназначна пастановачны сцэнар.