Учора ў Бэрліне міністар замежных справаў Беларусі Сяргей Мартынаў правёў перамовы зь віцэ-канцлерам, міністрам замежных справаў Нямеччыны Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам.
Паводле амбасады Нямеччыны ў Беларусі, візыт Сяргея Мартынава стаў першым двухбаковым кантактам на такім узроўні за апошнія 14 гадоў. У цэнтры перамоваў у Бэрліне былі пытаньні разьвіцьця беларуска-нямецкіх дачыненьняў, а таксама стасункаў паміж Эўразьвязам і Беларусьсю. Франк-Вальтэр Штайнмаер заявіў, што вітае крокі ў кірунку рэфармаваньня, якія зрабіла Беларусь цягам апошніх месяцаў. Аднак ён адзначыў, што ў Бэрліне чакаюць новых крокаў у “пасьлядоўным працэсе ажыцьцяўленьня рэформаў”.
“Правядзеньне далейшых дэмакратычных рэформаў застаецца перадумовай для новага пачатку ў стасунках паміж Беларусьсю і Эўрапейскім Зьвязам і для поўнага скасаваньня санкцыяў. Прапанаваны Эўразьвязам новы праект — Усходняе партнэрства — адкрывае шанцы і для Беларусі. Ці будуць яны скарыстаныя, залежыць ад кіраўніцтва ў Менску”, — заявіў спадар Штайнмаер.
Сёньня ж у Бэрліне падпісана пагадненьне, якое дазваляе працягнуць аздараўленчыя паездкі беларускіх дзяцей у Нямеччыну. Нагадаем, летась у кастрычніку беларускія ўлады прыпынілі паездкі “чарнобыльскіх групаў” датуль, пакуль ня будуць заключаныя адмысловыя двухбаковыя пагадненьні. Таксама Сяргей Мартынаў падпісаў статутную дамову аб стварэньні Міжнароднага агенцтва па ўзнаўляльных крыніцах энэргіі (IRENA). У выніку Беларусь стала 76-й краінай-удзельніцай IRENA.
Сёньня ўвечары Сяргей Мартынаў выступіў у нямецкім Таварыстве замежнай палітыкі з дакладам “Дыялёг Эўразьвяз — Беларусь: новыя пэрспэктывы”. Што новага пачуў дэпутат нямецкага Бундэстагу Міхаэль Лінк у выступе спадара Мартынава?
“Новым быў той факт, што Беларусь хоча ўнесьці зьмены ў выбарчым заканадаўстве ў бок эўрапейскіх стандартаў. Але ўсё ж, я разумею, гэта пакуль што толькі словы. І тое, што мы чакаем — гэта новыя законы. Мы чакаем рэальных зьменаў, а ня толькі словаў”.
Міністар замежных справаў Нямеччыны спадар Штайнмаер вылучаны кандыдатам на пасаду канцлера. Аднак, паводле Міхаэля Лінка, незалежна ад пераменаў у Нямеччыне ёсьць кансэнсус адносна эўрапейскай палітыкі Ўсходняга партнэрства:
“Для нас дэмакратыя і прагрэс — гэта ня толькі эканамічны прагрэс. Для нас як дэмакратаў вельмі важна, каб у Беларусі была свабодная прэса і новае заканадаўства аб выбарах. І мы чакаем ня толькі прагрэсу ў эканамічным пляне. Мы чакаем канкрэтных рэформаў у сфэры свабоды прэсы і дэмакратычных выбараў”.
Спадар Лінк нагадаў, што да канца красавіка яшчэ два месяцы, і ў Бэрліне чакаюць ад Менску канкрэтыкі. На пачатак сакавіка заплянаваны візыт эўракамісаркі Бэніты Фэрэра-Вальднэр у Менск. А 9 траўня зьбярэцца саміт у Празе, на які запрошаная Беларусь і іншыя краіны, якім прапанавана далучыцца да палітыкі Ўсходняга партнэрства. Аднак кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка ў Прагу пакуль што не запрошаны.
“Правядзеньне далейшых дэмакратычных рэформаў застаецца перадумовай для новага пачатку ў стасунках паміж Беларусьсю і Эўрапейскім Зьвязам і для поўнага скасаваньня санкцыяў. Прапанаваны Эўразьвязам новы праект — Усходняе партнэрства — адкрывае шанцы і для Беларусі. Ці будуць яны скарыстаныя, залежыць ад кіраўніцтва ў Менску”, — заявіў спадар Штайнмаер.
Сёньня ж у Бэрліне падпісана пагадненьне, якое дазваляе працягнуць аздараўленчыя паездкі беларускіх дзяцей у Нямеччыну. Нагадаем, летась у кастрычніку беларускія ўлады прыпынілі паездкі “чарнобыльскіх групаў” датуль, пакуль ня будуць заключаныя адмысловыя двухбаковыя пагадненьні. Таксама Сяргей Мартынаў падпісаў статутную дамову аб стварэньні Міжнароднага агенцтва па ўзнаўляльных крыніцах энэргіі (IRENA). У выніку Беларусь стала 76-й краінай-удзельніцай IRENA.
Мы чакаем рэальных зьменаў, а ня толькі словаў.