Сёньня ў Бэрліне праходзяць перамовы кіраўніка беларускага зьнешнепалітычнага ведамства Сяргея Мартынава зь міністрам замежных спраў Нямеччыны Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам.
Паводле міністэрства замежных спраў Беларусі, бакі разгледзяць “шырокае кола пытаньняў разьвіцьця беларуска-нямецкіх дачыненьняў, а таксама ўзаемадзеяньня па лініі Беларусь—Эўразьвяз”.
Сёньня ж увечары ў Бэрліне Сяргей Мартынаў выступае з дакладам “Дыялёг ЭЗ — Беларусь: новыя пэрспэктывы”, у якім, паводле афіцыйнага запрашэньня на імпрэзу, мае гаварыць пра пэрспэктывы новага збліжэньня ў стасунках з Эўразьвязам. Адзін з арганізатараў гэтай імпрэзы дырэктар праграмаў Расея-Эўразія нямецкага таварыства зьнешняй палітыкі Аляксандар Рар. Ён адзначае, што Сяргей Мартынаў даволі вядомы для нямецкіх элітаў, бываў у Нямеччыне і вёў “адкрытыя і нават закрытыя перамовы зь Нямеччынай”.
“Нямеччына лічыць, што Беларусь трэба падтрымаць у яе імкненьні весьці больш адкрытую палітыку адносна Эўразьвязу. І тут спрабуюць заахвочваць Беларусь далей у гэтым накірунку. І зразумець сытуацыю, наколькі яна ў гэтым накірунку стабільная. Не трэба забывацца, што прадстаўнікі нямецкай эканомікі зацікаўленыя ў інвэстыцыях у Беларусь, дзе прыватызацыя фактычна яшчэ не пачыналася: ёсьць што прадаць ці купіць. Там толькі пачынаюцца сапраўдныя рынкавыя рэформы, якія ў іншых краінах даўно адбыліся. Таму нямецкая эканоміка ў пошуках рынку, уважліва глядзіць на гэту краіну. І паколькі эканоміка заўсёды цісьне на палітыку, то Мартынава тут найперш будуць слухаць не палітыкі, а прадстаўнікі бізнэсу”.
Нагадаем, раней канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель сустракалася з Аляксандрам Мілінкевічам. Цяпер віцэ-канцлер, сацыял-дэмакратычны міністар Франк-Вальтэр Штайнмайер прымае пасланца Аляксандра Лукашэнкі. Дарэчы, у адрозьненьне ад канцлера Мэркель, міністар Штайнмайер адмовіўся прыняць Далай-ламу і заявіў, што не ўхваляе празьмерны праваабарончы аспэкт ў зьнешняй палітыцы канцлера. Ці сьведчыць гэта пра нейкія перамены і ў палітыцы адносна Беларусі? Палітоляг Аляксандар Рар адзначыў:
“Так, спадарыня Мэркель выступае за палітыку каштоўнасьцяў і яе цяжка прымусіць недзе выступаць разам з прадстаўнікамі аўтарытарнага ці дыктатарскага рэжыму. Але і спадар Штайнмайер не ёсьць сябрам аўтарытарных лідэраў ці дыктатараў. Але ён лічыць, што ўсходняя палітыка добрасуседзтва і зьвязка прагматычных інтарэсаў — эканамічных, культурных — якую яго партыя даволі пасьпяхова праводзіла з Савецкім Саюзам, з Расеяй і іншымі краінамі, якія яшчэ не прыйшлі да дэмакратыі, пасьпяховая. Трэба наадварот заангажаваць краіны, якія знаходзяцца на палове шляху да дэмакратыі, да супрацоўніцтва, да большых і хуткіх рэформаў. Таму гэта прагматычны, правільны падыход”.
Значыць, пытаньні правоў чалавека і дэмакратызацыі Беларусі таксама будуць прадметам перамоваў зь міністрам Штайнмайерам? Нямецкі палітоляг Аляксандар Рар выказаў у гэтым упэўненасьць і адзначыў, што зьмены ў Беларусі не рэвалюцыйныя, але дастаткова станоўчыя.
“Усё робіцца пакрыху. Пакуль яшчэ Лукашэнку ў Прагу не запрасілі. Але я ўпэўнены, што ЭЗ на пачатку траўня, калі ўсё так працягнецца, будзе весьціся размова з апазыцыяй, ня будзе асаблівых вайсковых манэўраў з Расеяй, адкрыецца рынак для заходніх інвэстараў, ня будуць зьбіваць дэманстрантаў, — то яго могуць нават у апошні момант запрасіць у Прагу на саміт ЭЗ па Ўсходнім суседзтве. Я ўпэўнены, што так будзе. Але з другога боку, у Беларусі ёсьць іншая зьнешняя палітыка з Расеяй, схаваная ад заходняга вока, пэўны вайсковы зьвяз. Беларусь можна разглядаць як аднаго з самых блізкіх хаўрусьнікаў Расеі. Але цяпер Лукашэнку ўдаецца дастаткова добра дзейнічаць — і нашым, і вашым”.
Візыт Сяргея Мартынава ў Бэрлін працягнецца да 12 лютага.