Свой семдзесят дзявяты дзень народзінаў сустракае 9 лютага Валянцін Тарас. Больш за ўсё знанага публіцыста, паэта і перакладчыка хвалюе сёньня думка, што ён можа не дачакацца той краіны Беларусь, пра якую марыў і дзеля якое жыў.
Самай шчасьлівай парой у сваім асабістым творчым лёсе Валянцін Тарас лічыць другую палову пяцідзясятых — час так званае першае перабудовы, якая падаравала савецкім людзям надзеі на свабоду.
“У мяне была маладая каханая жонка, нарадзіўся сын. Я шмат пісаў, друкаваўся, працаваў у газэце „Звязда“ ў аддзеле літаратуры і мастацтва. І быў час такі эўфарычны, час першай перабудовы, хрушчоўскай адлігі, калі нам — як цяпер бачыш, дурненькім рамантыкам — здавалася, што ўсё пераменіцца, што жыцьцё будзе нармальнае”.
Тыя перамены хутка скончыліся, і пацягнуліся дні, гады і дзесяцігодзьдзі надзеяў на новыя, пра якія марылі зь сябрамі. Амаль кожную сустрэчу з Алесем Адамовічам, Васілём Быкавым, Навумам Кісьлікам — усіх не пералічыць — захавала ўчэпістая памяць Валянціна Тараса. Шмат пра што ён распавёў на старонках сваёй мэмуарнай кнігі “На высьпе ўспамінаў”, якая з посьпехам вытрымала ўжо два выданьні. Але новыя і новыя эпізоды і дэталі выплываюць з далёкіх дзён і пісьменьнік спадзяецца на хуткае выданьне яшчэ адной кнігі сваёй мэмуарыстыкі.
Дарэчы, часопісны варыянт некаторых новых старонак успамінаў выклікаў шмат нэгатыўнай рэакцыі з боку былых сяброў так званай рускай сэкцыі Саюзу пісьменьнікаў. Яны абвінавацілі спадара Тараса ў русафобстве, што выглядае недарэчна — ужо хоць бы калі згадаць, што ён і сам пісаў вершы па-расейску, і шмат перакладаў зь беларускай літаратуры на расейскую мову. У прыватнасьці, шмат якія творы Васіля Быкава.
А наагул настрой у імяніньніка сёньня не зусім сьвяточны. Прычынай таму — няспраўджаныя мары пра вольную радзіму.
“Я ўжо ў такім узросьце, калі не пра сябе думаю і не сваімі марамі і жаданьнямі заклапочаны, а сваіх дзяцей, свайго ўнука, каб іхнія мары зьдзейсьніліся. І перадусім, каб яны дажылі да той Беларусі, пра якую я заўсёды марыў і сёньня, вядома, мару, але баюся, што я ўжо па-сапраўднаму такімі здаровымі маладымі вачыма яе ня ўбачу. Той Беларусі, пра якую мы марым, Беларусі заможнай, вясёлай, не пахмурнай краіны; Беларусі, дзе запануе нарэшце ва ўсіх куточках наша мова, расквітнее па-сапраўднаму наша культура”.

Настрой у імяніньніка сёньня не зусім сьвяточны…