У Генэральнай пракуратуры заяўляюць пра “самыя сур’ёзныя высновы”, зробленыя са справы былога пракурора Менскай вобласьці Міхаіла Сьнегіра.
Справа былога пракурора Менскай вобласьці Міхаіла Сьнегіра стала вядомай летась пасьля антыкарупцыйнай нарады з удзелам Аляксандра Лукашэнкі. Кіраўнік дзяржавы казаў, што пракурор незаконна набыў элітную кватэру ў цэнтры Менску і будуе катэдж на падстаўную асобу. Сьнегіру выставілі абвінавачаньне ў злоўжываньні ўладай і арыштавалі. Дзе трымаюць Міхаіла Сьнегіра? Ці прызнае ён сябе вінаватым?
Начальнік управы барацьбы з карупцыяй і арганізаванай злачыннасьцю Генэральнай пракуратуры Аляксандар Ракевіч адмовіўся адказваць на пытаньне “Свабоды” адносна прызнаньня Сьнегіра, а вось месца ягонага знаходжаньня ўдакладніў: гэта сьледчая турма КДБ, вядомая пад назвай “амэрыканка”. “Там звычайна трымаюць былых высокапастаўленых чыноўнікаў, у тым ліку ў мэтах іх бясьпекі”, — патлумачыў Аляксандар Ракевіч.
Якія высновы з гісторыі са Сьнегіром зрабіла пракуратура?
“Безумоўна, такія высновы пасьля нарады ў прэзыдэнта зробленыя. У нас адбыліся сур’ёзныя кадравыя перамены. На ўзроўні Генэральнай пракуратуры — усе намесьнікі генэральнага пракурора новыя. Шмат пракурораў замянілі ў гарадах і раёнах. Значна амаладзіліся штат і апарат генэральнай пракуратуры”.
Паводле Аляксандра Лукашэнкі, былы пракурор Менскай вобласьці набыў элітную кватэру ў цэнтры Менску за 156 мільёнаў рублёў, між тым як рынкавы кошт кватэры быў большы за паўмільёна даляраў. На некалькі соцень тысяч даляраў адмыслоўцы ацэньваюць і катэдж, які нібыта будаваў Сьнягір пад Менскам.
Ці дасьледуюць сьледчыя крыніцы прыбыткаў былога пракурора Менскай вобласьці?
Справу Сьнегіра, паводле начальніка антыкарупцыйнай управы, расьсьледуюць сьледчыя Генэральнай пракуратуры. Адмысловых праверак спраў, якія былі закрытыя ў бытнасьць Сьнегіра пракурорам Менскай вобласьці, не праводзілася, сказаў Аляксандар Ракевіч. У начальніка антыкарупцыйнай управы спыталіся пра судовую пэрспэктыву справы Міхаіла Сьнегіра:
“Дзеля таго і ёсьць папярэдняе расьсьледаваньне, каб вызначыць пэрспэктыву. Канчатковае рашэньне ўсё роўна за судом”.
Паводле зьвестак зь Вярхоўнага суду Беларусі, летась былі асуджаныя за карупцыю 1192 чалавекі, а 22-х абвінавачаных у карупцыі суды апраўдалі.