Сёньня Міністэрства інфармацыі разам з АБСЭ правялі сэмінар “Заканадаўства аб СМІ як фактар разьвіцьця нацыянальнай інфармацыйнай прасторы”. Да гутаркі былі запрошаныя ўрадавыя чыноўнікі, кіраўнікі найбуйнейшых дзяржаўных і прыватных СМІ.
Сэмінар быў прымеркаваны да ўводу ў дзеяньне з 8 лютага новага закону аб СМІ, які незалежныя журналісты ўжо назвалі “драконаўскім”. Прадстаўнікі ўладаў усяляк імкнуліся абвергнуць такое ўспрыняцьце. У прыватнасьці, першая намесьніца кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі Натальля Пяткевіч выказала думку, што з ацэнкамі трэба пачакаць, пакуль не пачнецца прымяненьне гэтага закону. Яна паведаміла, што перарэгістрацыя СМІ згодна з новым законам будзе мець заяўны характар і што за яе ня трэба будзе плаціць пошліну. Паводле яе словаў, закон зусім ня мае на мэце зачыстку мэдыйнай прасторы і ніяк ня будзе рэгуляваць дзейнасьць інтэрнэт-СМІ.
Рэдактары і прадстаўнікі незалежных СМІ, бадай, упершыню мелі магчымасьць наўпрост задаць прадстаўнікам уладаў пытаньні наконт недэмакратычных палажэньняў новага закону аб СМІ і дыскрымінацыі недзяржаўных выданьняў: у галіне доступу да інфармацыі, заключэньня дамоваў на распаўсюджваньне, акрэдытацыі, няроўных умоваў эканамічнай дзейнасьці. У прыватнасьці, кіраўнік інфармацыйнага агенцтва БелаПАН Алесь Ліпай назваў практыку абмежаваньня ў акрэдытацыі для недзяржаўных СМІ з боку дзяржаўных органаў “злоўжываньнямі”. Намесьніца рэдактара газэты “Беларусы і рынак” Ірына Крыловіч расказала пра чорныя сьпісы СМІ і пра тое, што ўлады не рэкамэндуюць фірмам даваць рэкляму ў тыя недзяржаўныя СМІ, якія туды трапілі. Старшыня БАЖ Жанна Літвіна наўпрост заклікала ўлады, пасьля таго як была вернутая падпіска на “Нашу Ніву” і “Народную волю”, “зьняць блякаду яшчэ з 13 недзяржаўных грамадзка-палітычных выданьняў”, спыніць бюджэтныя датацыі дзяржаўным выданьням. А рэдактар “Народнай волі” Ёсіф Сярэдзіч заклікаў вырашыць галоўную, на ягоную думку, праблему, — адмовіцца ад дзяржаўных СМІ ў прынцыпе.
На гэтыя пытаньні ў той ці іншай ступені давалі адказы прадстаўнікі ўладаў. Пры гэтым яны зусім не вялі гутаркі наконт магчымасьці зьменаў у новы закон аб друку. Затое Натальля Пяткевіч падтрымала ідэю адмовы ад датацыяў дзяржаўным СМІ і заявіла, што цэнтральныя ўлады гатовыя разглядаць усе выпадкі “перагібаў на месцах”, калі мясцовыя ўлады заціскаюць незалежную прэсу. Праблемы, пра якія казалі незалежныя журналісты, галоўны рэдактар “Советской Белоруссии” Павал Якубовіч таксама абяцаў разглядаць на паседжаньнях Грамадзка-каардынацыйнай рады па СМІ, якую ён узначальвае.
Прадстаўнікі Эўракамісіі і АБСЭ ў часе дыскусіі зазначылі, што будуць надалей сачыць за лёсам выданьняў, якія пакуль ня маюць доступу да дзяржаўных сетак распаўсюду, за ўмовамі працы ў Беларусі замежных СМІ, за тым, як у краіне рэгулюецца інтэрнэт. АБСЭ ўвогуле заклікае беларускія ўлады разьняволіць мэдыйную прастору. Гаворыць кіраўнік місіі АБСЭ Ганс-Ёгэн Шміт:
“Калі мы, напрыклад, за лібэралізацыю эканомікі, мы павінны таксама выступаць за лібэралізацыю СМІ. Калі, напрыклад, вашае кіраўніцтва хваліць замежныя інвэстыцыі, то чаму ня даць замежным інвэстарам укладаць грошы і ў СМІ тут?”
Старшыня БАЖ Жанна Літвіна не атрымала адказаў на ўсе свае сёньняшнія пытаньні, але вітала пачатак дыялёгу наконт праблемаў СМІ:
“Неабходнасьць правядзеньня гэтага круглага стала была таксама прадыктаваная вось гэтай увагай да ўнутранай сытуацыі, да таго, наколькі нашыя ўлады гатовыя рухацца ў бок рэкамэндацыяў… І самае галоўнае — ня тая касмэтыка, ня тая афарбоўка фасаду, якую тут могуць стварыць для эўрапейскіх інстытутаў. Самае галоўнае — разуменьне таго, што гэта нам на сёньняшні дзень патрэбна. Гэтага разуменьня пакуль няма”.
Расейскі мэдыйны экспэрт Андрэй Рыхтэр, запрошаны на сэмінар ад АБСЭ, у свой час дасьледаваў новы беларускі закон аб СМІ. Ён заўважыў з боку беларускіх уладаў пэўныя сыгналы наконт магчымага аслабленьня ціску на мэдыйную прастору і лібэралізацыі ў гэтай галіне:
“Думаю, што рана ці позна гэта будзе, канечне. Пытаньне — калі? Я думаю, што нейкія прыкметы лібэралізацыі ўжо ёсьць сёньня, і мне падаецца, што яны будуць разьвівацца. Гэта зьвязана, на мой погляд, з адным: з тым, што Беларусь у апошнія месяцы, магчыма — гады, усё меней глядзіць на Маскву, усё болей аглядаецца навокал”.