Кіраўніцтва Ўкраіны вырашыла ў хуткім часе цалкам рассакрэціць архівы савецкіх спэцслужбаў з 1917 па 1991 гады. Ці можна вывучаць справы рэпрэсаваных у беларускіх архівах? Калі ў Беларусі будуць рассакрэчаныя ўсе архівы спэцслужбаў?
Беларускага селяніна Стэфана Фурса рэпрэсавалі ў 1949-м ды саслалі з Глыбоцкага раёну ў Кіргізію, дзе ён і памёр. Ягоная дачка Зося Ракіцкая шмат гадоў шукае месца пахаваньня бацькі, але безвынікова — звароты ў КДБ Беларусі, як і ў КДБ Кыргызстану, не далі выніку. Некалькі разоў жанчына зьвярталася ў КДБ па дазвол азнаёміцца з бацькавай справай, і два гады таму ёй пашанцавала:
“Яны мне не хацелі гэтага дазволіць, але мне распавяла адна наша зямлячка, якую таксама вывезьлі, што ёй далі прачытаць справу ў архіве. Я спаслалася на гэты прыклад, і тады мне дазволілі. У справе я прачытала пра чалавека, які сьведчыў супроць таты”.
Аўтар некалькіх кніг пра рэпрэсаваных, пісьменьнік Леанід Маракоў тлумачыць, што з 1988 году дзейнічаюць нарматыўныя акты, паводле якіх КДБ абавязаны даваць грамадзянам зьвесткі пра іх рэпрэсаваных сваякоў. Што да іншай інфармацыі адносна дзейнасьці спэцслужбаў у Беларусі, то пераважна яна закрытая нават для дасьледчыкаў, кажа Леанід Маракоў:
“Калі нашчадкі ведаюць, што ім абавязаны даваць адказы ў КДБ, то гэта выконваецца. Але проста дасьледчыку прыйсьці ў архіў КДБ і прасіць тое ці іншае — гэта немагчыма. І ўсё ж я перакананы, што такі час прыйдзе, рана ці позна. Праз год, дзесяць, дваццаць, але прыйдзе. Галоўнае, каб Масква не павывозіла гэтак, як пасьпела павывозіць архівы з Прыбалтыкі, Польшчы, Украіны”.
Спадар Маракоў лічыць, што яшчэ да канчатковага распаду СССР большую частку архіваў спэцслужбаў КДБ пасьпеў вывезьці з былых рэспублік у Маскву. Паводле Леаніда Маракова, беларускаму КДБ Масква давярала больш, і таму ў Менску могуць хавацца матэрыялы, якія пральюць сьвятло на шмат якія таямніцы ўсяго КДБ.
Гісторык Ігар Кузьняцоў пералічвае, што гэта могуць быць за справы: таемныя апэрацыі 1920-х і 30-х гадоў, масавыя рэпрэсіі, такія, як у Курапатах. Таксама — зьнішчэньне польскіх афіцэраў, найбольш вядомы выпадак якога — Катынская трагедыя.
“Служба бясьпекі Ўкраіны перадала Польшчы сьпісы расстраляных пад Харкавам палякаў, Расея перадала свае сьпісы, а беларускі сьпіс дагэтуль адсутнічае. Хаця паводле афіцыйных дадзеных у Беларусі ў 1940 годзе было расстраляна ня меней за 4,5 тысячы афіцэраў польскай арміі. Дзе гэты сьпіс? Калі ён зьнішчаны, то дзе пра гэта зьвесткі? Афіцыйна іх няма. Вось будзе сэнсацыя!”
Паводле Ігара Кузьняцова, 12 гадоў таму ў КДБ яму заявілі, што не дадуць магчымасьці вывучаць у архівах тыя зьвесткі, якія яго цікавяць як дасьледчыка. Закрываючы архівы, паводле Ігара Кузьняцова, КДБ клапоціцца ня толькі пра былыя тайны:
“Шмат хто з тых, хто і сёньня чытае маралі, працаваў на КДБ. Таму я выключаю, што сёньня ў нас гэтыя архівы могуць быць адкрытыя”.
Беларускага селяніна Стэфана Фурса рэпрэсавалі ў 1949-м ды саслалі з Глыбоцкага раёну ў Кіргізію, дзе ён і памёр. Ягоная дачка Зося Ракіцкая шмат гадоў шукае месца пахаваньня бацькі, але безвынікова — звароты ў КДБ Беларусі, як і ў КДБ Кыргызстану, не далі выніку. Некалькі разоў жанчына зьвярталася ў КДБ па дазвол азнаёміцца з бацькавай справай, і два гады таму ёй пашанцавала:
“Яны мне не хацелі гэтага дазволіць, але мне распавяла адна наша зямлячка, якую таксама вывезьлі, што ёй далі прачытаць справу ў архіве. Я спаслалася на гэты прыклад, і тады мне дазволілі. У справе я прачытала пра чалавека, які сьведчыў супроць таты”.
Галоўнае, каб Масква не павывозіла архівы.
“Калі нашчадкі ведаюць, што ім абавязаны даваць адказы ў КДБ, то гэта выконваецца. Але проста дасьледчыку прыйсьці ў архіў КДБ і прасіць тое ці іншае — гэта немагчыма. І ўсё ж я перакананы, што такі час прыйдзе, рана ці позна. Праз год, дзесяць, дваццаць, але прыйдзе. Галоўнае, каб Масква не павывозіла гэтак, як пасьпела павывозіць архівы з Прыбалтыкі, Польшчы, Украіны”.
Спадар Маракоў лічыць, што яшчэ да канчатковага распаду СССР большую частку архіваў спэцслужбаў КДБ пасьпеў вывезьці з былых рэспублік у Маскву. Паводле Леаніда Маракова, беларускаму КДБ Масква давярала больш, і таму ў Менску могуць хавацца матэрыялы, якія пральюць сьвятло на шмат якія таямніцы ўсяго КДБ.
Я выключаю, што сёньня ў нас гэтыя архівы могуць быць адкрытыя.