Спыненьне вытворчасьці, беспрацоўе, вымушаныя адпачынкі, ліквідацыя кацельні ва ўмовах дваццаціградусных маразоў — праявы крызысу, пра якія паведамляюць з рэгіёнаў нашы карэспандэнты.
У вёсцы Грэск Слуцкага раёну зачынены швейны цэх камунальнага ўнітарнага прадпрыемства “Ландыш”. Бяз працы засталіся больш як 50 жанчын. Гаворыць адна зь іх — Галіна Навумава:
“Завяў зусім наш „Ландыш“. Усё зачынілі. Працаўніц усіх скарацілі. Хто думаў пра жанчын? Цяпер хто на біржы працы ў чарзе, большасьць — бяз працы. Выдалі дапамогу па скарачэньні. Паводле закону, быццам бы нікога не пакрыўдзілі, але дзе ж тут шукаць працу?”
У беларускай гісторыі вёска Грэск вядомая як цэнтар Слуцкага збройнага чыну 1920 году. Тут раней было амаль дзьве тысячы насельнікаў і квітнеў прыватны бізнэс. Цяпер жа колькасьць беспрацоўных дасягнула 400 чалавек.
Найбольшы мароз у гэтыя халодныя дні — на Віцебшчыне. Але якраз цяпер не працуе кацельня ў вёсцы Белая Ліпа Сеньненскага раёну.
Вёска Белая Ліпа ня трапіла ў межы аднайменнага аграгарадку. Сацыяльныя аб’екты, што засталіся бяз догляду і фінансаваньня, разбураюцца. Днямі тут зачынілася кацельня.
Кажа мэханік раённага ЖКГ Антоль Барсукоў:
“Паглядзіце, у кацельнай яшчэ колькі мазуту ёсьць, а начальства ўсё закінула, разбурыла. Кацельня ацяпляла праўленьне, дамы. Забілі дзьверы. Вокны — я забіваў. А цяпер і я дровы купляю, і плачу яшчэ грошы ў калгас за камунальныя. Во няхай суседка Лена скажа”
“Ой, дровы даводзіцца на другі паверх наcіць, дарагія. Дзялянку ўзяць немагчыма. Плацім 170 тысяч за прычэп. Расходуем два прычэпы. А я працую тэхнічкай у школе — заробак 303 тысячы…”
Былы калгасны сталяр Васіль Доўгі зь Белай Ліпы зьяжджае гастарбайтэрам у Маскву. Кажа, ёсьць ад чаго.
“Зарабляў тут „мінімалку“ — 100-200 тысяч рублёў. Тут вадакачка не працуе, калёнкі праз адну. Каналізацыя забітая ўся цалкам. Клюб разабралі…”
Старшыня сельсавету спадарыня Шабусава не пярэчыць скаргам насельнікаў вёскі Белая Ліпа. Кажа, што і новазбудаваны аграгарадок ня хутка будзе прыстасаваны да патрэбаў людзей.
На працягу ўсяго студзеня не працаваў шклозавод “Нёман” ў Бярозаўцы на Гарадзеншчыне. Якая сытуацыя на прадпрыемстве цяпер?
Намесьнік дырэктара шклозаводу Аляксандар Круглік пацьвярджае, што ў студзені шклозавод трапіў у складаную сытуацыю:
“Студзень быў цяжкі, а цяпер патроху пайшоў рух. У Расеі былі доўгія канікулы, і таму не было яснай карціны. А пасьля 20-га пайшла адгрузка”.
Дырэктар Круглік запэўнівае, што працаўнікоў нібыта не скарачалі. Паводле кіраўніка, на прадпрыемстве цяпер працуюць каля 4 тысяч чалавек.
У той жа час рабочы прадпрыемства, які адмовіўся называць сваё прозьвішча, паведаміў, што сытуацыя на прадпрыемстве больш складаная, чым выглядае са словаў намесьніка дырэктара. Рабочы кажа:
“Пасьля новага году работнікі ІТР былі два тыдні ў адпачынку за свой кошт, а цяпер дапаможныя службы працуюць па 4 гадзіны, няпоўную працоўную зьмену”.

* * *