Госьця Начной Свабоды – Наталка Базылевіч, палітоляг, стваральніца парталу “Царква”.
Соўсь: Новым патрыярхам Маскоўскім і усяе Русі абраны мітрапаліт Смаленскі і Калінінградзкі Кірыл. Гэта быў прадказальны выбар удзельнікаў Памеснага сабору?
Базылевіч: Так, выбар быў прадказальны. Мала хто сумняваўся, што менавіта мітрапаліт Кірыл стане наступным патрыярхам. Безумоўна, у кагосьці былі надзеі, што гэтага не адбудзецца, аднак гэтыя надзеі ня спраўдзіліся і цалкам лягічна адбылося тое, што можна было прагназаваць. Толькі я б сказала, што патрыярхам Кірыл стаў не як мітрапаліт Смаленскі і Калінінградзкі, а як старшыня Аддзелу зьнешніх сувязяў Маскоўскага патрыярхату.
Соўсь: У першых камэнтарах ужо прагучала, што новы патрыярх будзе актыўна супрацоўнічаць з уладамі – а як Вы мяркуеце?
Базылевіч: Безумоўна, новы патрыярх будзе актыўна супрацоўнічаць з уладамі, бо ён актыўна супрацоўнічаў і дагэтуль у якасьці “міністра замежных справаў” РПЦ. У яго “дзяржаўніцкі” падыход, ён – патрыёт расейскай дзяржавы. Ён быў арганізатарам і актыўным удзельнікам Рускага ўсенароднага сабору, які можна параўнаць з нашымі ўсебеларускімі сходамі, якія праводзіць Лукашэнка. Вядомая і яго падтрымка палітычнага курсу расейскіх уладаў – ідэі аўтарытарнай дзяржавы, рэдукцыі правоў чалавека, наступальнай палітыкі Расеі ў замежжы.
Соўсь: Спадарыня Наталка, як на Вашу думку, з абраньнем новага патрыярха што-небудзь істотна зьменіцца для праваслаўнай царквы ў Беларусі, для беларускіх вернікаў?
Базылевіч: Мітрапаліт Кірыл не наведваў Беларусь, яна не была прыярытэтам у ягонай дзейнасьці. Думаю, што нічога ня зьменіцца і Беларусь ня будзе моцна залежаць таго, што адбываецца ў патрыяршай сталіцы. Ну, можа, адразу крытыкаваць новага патрыярха неяк не выпадае, аднак можна чакаць звужэньня адкрытай, дыскусійнай сфэры ў царкве і ўзмацненьня прарасейскіх кірункаў, аўтарытарнай сыстэмы, звужэньня публічнасьці ў царкве, пры тым, што прапаганда і інфармацыйны афіцыёз будуць пастаўленыя на больш высокі ўзровень.
Соўсь: Кіраўнік Беларускай праваслаўнай царквы мітрапаліт Менскі і Слуцкі Філарэт сёньня узяў самаадвод. Ён заклікаў сваіх прыхільнікаў галасаваць за кандыдатуру Кірыла. Наведнік нашага сайту Vadzim пакінуў на сайце такі камэнтар: “Калі Філарэта абяруць, то Беларусь ад гэтага нічога не атрымае”. А ўвогуле хто з трох кандыдатаў быў бы найбольш жаданым для Беларусі?
Базылевіч: Ну, гэта двухбаковае, амбівалентнае пытаньне, бо з аднаго боку беларусы ведаюць мітрапаліта Філарэта, і, на маю думку, з гэтых трох кандыдатаў мітрапаліт Філарэт быў бы найбольш годным. Аднак, з другога боку, калі б ён быў абраны патрыярхам, Беларускую праваслаўную царкву ўзначаліў бы нехта іншы, і я ня думаю, што Беларусь бы ад гэтага нешта выйграла. Думаю, што тыя беларусы зь ліку ўдзельнікаў Памеснага сабору, якія падтрымліваюць мітрапаліта Філарэта і маюць да яго вялікую сымпатыю, хутчэй галасавалі б супраць яго абраньня патрыярхам – каб ён застаўся ў Беларусі.
Соўсь: Мы з Вамі гутарылі летась у чэрвені, калі Аляксандар Лукашэнка запрасіў ў Беларусь Папу Рымскага, і тады вы казалі, што без узгадненьня з Рускай праваслаўнай царквы, якая лічыць Беларусь сваёй кананічнай тэрыторыяй, такі візыт немагчымы. Як Вы мяркуеце з новым патрыярхам візыт Папы Рымскага ў Беларусі магчымы?
Базылевіч: Такі візыт можа адкладацца яшчэ далей, бо пазыцыя мітрапаліта Кірыла дакладная – з аднаго боку вельмі добрыя стасункі з каталіцкай царквой, а з другога – хоць ён і не вядзе тонкую “візантыйскую” гульню, але заўсёды даволі акрыта кажа тое, што думае і тое, чаго хоча дасягнуць. У прыватнасьці, у стасунках з каталіцкай царквой – гэта нявырашанае пытаньне ўніяцкай прысутнасьці на “кананічных землях” Расейскай праваслаўнай царквы. Ён шмат разоў заяўляў, што пашырэньне каталіцтва, “самавольныя” дзеяньні каталіцкай царквы на гэтай тэрыторыі без кансультацыяў з РПЦ будуць разглядацца як антырасейскія, антыправаслаўныя дзеяньні. Так што візыт папы ў Беларусь наўрад ці адбудзецца ў хуткім часе.
Госьця Начной Свабоды -- спэцыяліст у пытаньнях рэлігійнай ідэнтычнасьці ў Беларусі, палітоляг, рэдактар парталу "Царква". Нарадзілася ў 1982 годзе, вучылася ў Беларускім гуманітарным ліцэі, Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце, рыскай бізнэс-школе, Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце.
***
Мітрапаліт Кірыл (Уладзімір Міхайлавіч Гундзяеў) нарадзіўся 20 лістапада 1946 году ў Ленінградзе ў сям'і сьвятара. Скончыў Ленінградзкую духоўную сэмінарыю, потым – Ленінградзкую духоўную Акадэмію. У 1969 годзе пастрыгся ў манахі.
У 1971 – 1988 гадах служыў на пасадах прадстаўніка Маскоўскага патрыярха пры Ўсясьветнай радзе цэркваў, намесьнікам патрыяршага экзарха Заходняй Эўропы, намесьнікам кіраўніка аддзелу вонкавых царкоўных стасункаў, кіраваў патрыяршымі прыходамі ў Фінляндыі.
Эпіскап Рускай праваслаўнай царквы, мітрапаліт Смаленскі і Калінінградзкі (на Смаленскай катэдры ад 1984 году); ад 1989 – старшыня сынадальнага аддзелу зьнешніх царкоўных сувязяў і пастаянны член Сьвяшчэннага Сыноду.
6 сьнежня 2008 году, пасьля сьмерці патрыярха Аляксія Другога, абраны трымальнікам пасады патрыярха.
У канцы 1990-х – пачатку 2000-х гадоў мітрапаліт Кірыл фігураваў у шматлікіх публікацыях расейскіх СМІ, якія абвінавачвалі яго ў выкарыстаньні падатковых льгот царкве на імпарт алькаголю і тытуню для асабістага ўзбагачэньня.
Мітрапаліт, прызнаючы факт гандлю ад імя царквы, абвяргаў абвінавачваньні і называў публікацыі «палітычным заказам». Дасьледчык Мікалай Мітрохін (Інстытут вывучэньня рэлігіі ў краінах СНД і Балтыі) ў 2004 годзе ацэньваў ягонае багацьце ў 1.5 мільярдаў даляраў.
З другой паловы 1990-ых мітрапаліт Кірыл пазыцыянуе сябе як патрыёта і прыхільніка традыцыйных каштоўнасьцяў. Сьвецкія СМІ ў 2000-я гады пачынаюць называць яго «лідэрам расейскай нэакансэрватыўнай думкі» і рэстаўратарам ідэі «Масква – трэці Рым». Пачынае разглядацца грамадзтвам як палітык і адзін з асноўных прэтэндэнтаў на замяшчэньне Патрыяршага прастолу.
Інтранізацыя новага патрыярха адбудзецца 1 лютага
Базылевіч: Так, выбар быў прадказальны. Мала хто сумняваўся, што менавіта мітрапаліт Кірыл стане наступным патрыярхам. Безумоўна, у кагосьці былі надзеі, што гэтага не адбудзецца, аднак гэтыя надзеі ня спраўдзіліся і цалкам лягічна адбылося тое, што можна было прагназаваць. Толькі я б сказала, што патрыярхам Кірыл стаў не як мітрапаліт Смаленскі і Калінінградзкі, а як старшыня Аддзелу зьнешніх сувязяў Маскоўскага патрыярхату.
Соўсь: У першых камэнтарах ужо прагучала, што новы патрыярх будзе актыўна супрацоўнічаць з уладамі – а як Вы мяркуеце?
Базылевіч: Безумоўна, новы патрыярх будзе актыўна супрацоўнічаць з уладамі, бо ён актыўна супрацоўнічаў і дагэтуль у якасьці “міністра замежных справаў” РПЦ. У яго “дзяржаўніцкі” падыход, ён – патрыёт расейскай дзяржавы. Ён быў арганізатарам і актыўным удзельнікам Рускага ўсенароднага сабору, які можна параўнаць з нашымі ўсебеларускімі сходамі, якія праводзіць Лукашэнка. Вядомая і яго падтрымка палітычнага курсу расейскіх уладаў – ідэі аўтарытарнай дзяржавы, рэдукцыі правоў чалавека, наступальнай палітыкі Расеі ў замежжы.
Соўсь: Спадарыня Наталка, як на Вашу думку, з абраньнем новага патрыярха што-небудзь істотна зьменіцца для праваслаўнай царквы ў Беларусі, для беларускіх вернікаў?
можна чакаць звужэньня адкрытай, дыскусійнай сфэры ў царкве і ўзмацненьня прарасейскіх кірункаў, аўтарытарнай сыстэмы, звужэньня публічнасьці ў царкве, пры тым, што прапаганда і інфармацыйны афіцыёз будуць пастаўленыя на больш высокі ўзровень
Соўсь: Кіраўнік Беларускай праваслаўнай царквы мітрапаліт Менскі і Слуцкі Філарэт сёньня узяў самаадвод. Ён заклікаў сваіх прыхільнікаў галасаваць за кандыдатуру Кірыла. Наведнік нашага сайту Vadzim пакінуў на сайце такі камэнтар: “Калі Філарэта абяруць, то Беларусь ад гэтага нічога не атрымае”. А ўвогуле хто з трох кандыдатаў быў бы найбольш жаданым для Беларусі?
Базылевіч: Ну, гэта двухбаковае, амбівалентнае пытаньне, бо з аднаго боку беларусы ведаюць мітрапаліта Філарэта, і, на маю думку, з гэтых трох кандыдатаў мітрапаліт Філарэт быў бы найбольш годным. Аднак, з другога боку, калі б ён быў абраны патрыярхам, Беларускую праваслаўную царкву ўзначаліў бы нехта іншы, і я ня думаю, што Беларусь бы ад гэтага нешта выйграла. Думаю, што тыя беларусы зь ліку ўдзельнікаў Памеснага сабору, якія падтрымліваюць мітрапаліта Філарэта і маюць да яго вялікую сымпатыю, хутчэй галасавалі б супраць яго абраньня патрыярхам – каб ён застаўся ў Беларусі.
Думаю, што тыя беларусы зь ліку ўдзельнікаў Памеснага сабору, якія падтрымліваюць мітрапаліта Філарэта і маюць да яго вялікую сымпатыю, хутчэй галасавалі б супраць яго абраньня патрыярхам – каб ён застаўся ў Беларусі