Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новы патрыярх незнаёмы з Лукашэнкам


Аляксей Шынкевіч
Аляксей Шынкевіч

Прадстаўнік Беларускага экзархату, архімандрыт Аляксей Шынкевіч зьвязвае з новым патрыярхам спадзяваньні на новы імпульс у адраджэньні праваслаўя.

а.Шынкевіч: Перш за ўсё, будзе дадзены новы імпульс, новы настрой, і гэта будзе садзейнічаць больш шырокаму адраджэньню праваслаўя ня толькі на Русі, але і ў іншых краінах, дзе дзейнічае Руская Праваслаўная царква.

Тое, што Ўладыка Філарэт зьняў сваю кандыдатуру – гэта падтрымка мітрапаліта Кірыла. Тым больш, што ён добра яго ведае, і некалі разам працавалі: уладыка Кірыл быў рэктарам Санкт-Пецярбурскай духоўнай акадэміі, мітрапаліт Філарэт быў рэктарам Маскоўскай духоўнай акадэміі.

Карэспандэнт: Вы сказалі неяк у інтэрвію, што мітрапаліт Кірыл вельмі рэдка бываў у Беларусі?

а.Шынкевіч: Амаль не бываў!

Карэспандэнт: Ці знаёмы ён з кіраўніком краіны?

а.Шынкевіч: Не, знаёмства з кіраўніком краіны – на адпаведным высокім узроўні – у яго не было. Дзе-небудзь у кулюарах, можа, і сустракаліся, але спэцыяльна мітрапаліт ніколі не наведваў рэзыдэнцыю кіраўніка беларускай дзяржавы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG