Учора Памесны сабор Расейскай праваслаўнай царквы (РПЦ) тайным галасаваньнем выбраў мітрапаліта Смаленскага і Калінінградзкага Кірыла Патрыярхам Маскоўскім і Ўсяе Русі. Патрыяршы пасад пуставаў ад 5 сьнежня, калі памёр папярэдні патрыярх, Аляксій ІІ.
Вялікая паўсюдная цікавасьць да выбараў маскоўскага патрыярха — рэч цалкам зразумелая. РПЦ — найбольшая праваслаўная царква ў сьвеце. Паводле ацэнак, да яе належаць 165 мільёнаў вернікаў. РПЦ — міжнародная царкоўная структура: ёй падпарадкоўваюцца царкоўныя структуры ва Ўкраіне, Беларусі, Эстоніі, Малдове ды гэтак званая Расейская праваслаўная царква за мяжою, якая далучылася да Маскоўскага патрыярхату ў 2007 годзе.
Пытаньне, хто кіруе Маскоўскім патрыярхатам, неабыякавае і Ватыкану. Адносіны паміж рыма-каталіцкай царквой і РПЦ даволі напружаныя. Папярэдні патрыярх Аляксій ІІ неаднойчы абвінавачваў Ватыкан у празэлітызьме, гэта значыць, у памкненьні наварочваць расіянаў у каталіцтва. Гэта, відаць, галоўная прычына, чаму ні папярэдні папа Ян Павал ІІ, ні цяперашні Бэнэдыкт ХVI ніколі не наведалі Расеі і нават не сустрэліся зь дзейным маскоўскім патрыярхам.
А вось зь мітрапалітам Смаленскім і Калінінградзкім Кірылам Бэнэдыкт ХVI сустрэўся, у Ватыкане ў сьнежні 2007 году. Ці пацяплеюць адносіны паміж рыма-каталіцкай і праваслаўнай цэрквамі пры новым маскоўскім патрыярху? Паола Пэццы, каталіцкі арцыбіскуп Масквы, выказвае стрыманы аптымізм:
“Наша знаёмства і адносіны зь мітрапалітам Кірылам, цяпер патрыярхам, цешаць нас спадзяваньнем, што мы будзем працягваць дыялёг, супольныя высілкі і гарачыя малітвы дзеля супольнага зьбліжэньня, якое таксама ўзмацьняе Божую прысутнасьць у сьвеце і якога ўсе мы прагнем”.
У параўнаньні са сваім супернікам на выбарах, мітрапалітам Кліментам, Кірыл лічыцца калі ня больш прагрэсіўным царкоўным саноўнікам, дык больш сучасным. У кожным разе, амаль усе прызнаюць, што Кірыл правёў вельмі ўдалую піяр-кампанію дзеля свайго выбару патрыярхам. Гэта прызнае і Барыс Фалікаў, аналітык з маскоўскага Цэнтру параўнальнага вывучэньня рэлігіі:
“Ён зрабіў шмат розных заяваў. Але рабіў ён іх хутчэй як умелы палітык. Гэта значыць, выступаючы перад адной аўдыторыяй, ён гаварыў тое, што гэтая аўдыторыя была ў стане ўспрыняць. А выступаючы перад іншай, ён гаварыў крыху іншыя рэчы. Ён павялічваў лік сваіх прыхільнікаў гэткім чынам. Перад традыцыяналістамі і кансэрватарамі ён ганьбаваў рэформы, больш таго, ён гаварыў, што ніколі ня будзе знацца з католікамі, пакуль ня будуць вырашаны тыя праблемы, якія існуюць паміж нашымі цэрквамі”.
Што можна чакаць ад новага маскоўскага патрыярха?
Мікалай Мітрохін з Інстытуту Ўсходняй Эўропы ў Брэмэне лічыць, што Кірыл правядзе “жорскія чысткі” ў расейскім епіскапаце, замяняючы “старых архіярэяў” людзьмі са сваёй “даволі шырокай каманды”. Мітрохін таксама зьвяртае ўвагу на іншую рэч:
“Пазыцыя мітрапаліта Кірыла як чалавека, які перш за ўсё бароніць інтарэсы расейцаў і расейскую дзяржаўнасьць, ня выкліча шмат разуменьня з боку іншых частак царквы, з боку парафій, якія складаюць больш за палову парафій Расейскай праваслаўнай царквы і знаходзяцца ва Ўкраіне, Малдове і Беларусі. У цэлым, гледзячы на пэрспэктыву патрыяршага мітрапаліта Кірыла, можна канстатаваць, што гэта будзе, мабыць, самы скандальны патрыярх у Расейскай праваслаўнай царкве, у кожным разе, з моманту заснаваньня патрыярхату ў 1918 годзе”.
Наогул жа, тон камэнтароў у расейскай прэсе наконт выбару новага патрыярха даволі добразычлівы ў адносінах да Кірыла. Мала хто згадвае, што мітрапаліт Кірыл быў героем шматлікіх прэсавых публікацый пад канец 1990-х і ў пачатку 2000-х гадоў, калі журналісты абвінавачвалі яго ў асабістым узбагачэньні на льготным імпарце алькагольнай і тытунёвай прадукцыі. Паводле згаданага Мітрохіна, асабістая фартуна Кірыла дасягнула тады 1,5 мільярда даляраў.