Адказны чыноўнік Дзярждэпартамэну ЗША пакінуў Беларусь, між тым Эмануіл Зэльцэр застаецца за кратамі ў Магілёўскай калёніі.
Перамовы адносна датэрміновага вызваленьня Эмануіла Зэльцэра прайшлі ўчора, 22 студзеня, і цягнуліся паўтары гадзіны. Пра гэта “Свабодзе” паведаміў адвакат Зьміцер Гарачка, які абараняе Эмануіла Зэльцэра. Паводле Зьмітра Гарачкі, беларускі бок папрасіў у прадстаўнікоў ЗША інфармацыю адносна практыкі вызваленьня ў розных краінах сьвету грамадзянаў ЗША на падставах гуманнасьці. “Наколькі мне вядома, гэтыя зьвесткі вывучаюцца беларускім бокам”, — сказаў “Свабодзе” адвакат Зьміцер Гарачка.
У амбасадзе ЗША не камэнтуюць перамоваў і іх вынікаў. У другой палове дня супрацоўнік амбасады перадаў “Свабодзе” толькі наступныя зьвесткі: “23 студзеня прадстаўнік Дзярждэпартамэнту Ўільям Фрыцлен пакінуў Беларусь, папярэдне перадаўшы беларускаму боку зьвесткі адносна паслугаў грамадзянам за мяжой”.
Не пажадала размаўляць пра перамовы і намесьніца кіраўніка ўправы інфармацыі МЗС Беларусі Марыя Ваньшына. У тым ліку адносна таго, хто ўдзельнічаў у перамовах ад беларускага боку.
“Мне нічога невядома. Гэта мой адказ: мне нічога невядома”.
Між тым, паводле брата асуджанага Эмануіла Зэльцэра — спадара Марка Зэльцэра, які жыве ў Нью-Ёрку, — у складзе беларускага боку на перамовах нібыта былі прадстаўнікі Вярхоўнага суду Беларусі.
“Я дакладна буду ведаць сёньня пазьней, але, хутчэй за ўсё, там былі людзі зь Вярхоўнага суду”.
У прэсавай службе Вярхоўнага суду Беларусі гэтыя зьвесткі Марка Зэльцэра не абверглі і не пацьвердзілі. Паводле прэсавага сакратара Вярхоўнага суду Златы Гурыновіч, “старшыня Вярхоўнага суду спадар Валянцін Сукала ўчора быў на калегіі Менскага абласнога суду”.
У другой палове дня адвакат Зьміцер Гарачка сустрэўся з Эмануілам Зэльцэрам у Магілёўскай калёніі № 15. Паводле адваката, яны абмеркавалі перамовы, якія прайшлі ў Менску, але, кажа спадар Гарачка, “камэнтар да іх Эмануіл Зэльцэр не перадаваў”. Пра здароўе падабароннага адвакат Гарачка сказаў:
“Я запытаўся. Усё засталося на ранейшай стадыі. Тыя ж лекі яму даюць, ён застаецца там жа ў мэдычнай частцы, хварэе на тыя ж хваробы: баліць сьпіна, ногі, сэрца”.
Паводле амэрыканскага лекара Альбэрта Бэнчабата, які аглядаў Зэльцэра на пачатку студзеня, у таго “ў любы момант можа здарыцца інфаркт са сьмяротным вынікам”. Урад ЗША заклікае вызваліць Эмануіла Зэльцэра на падставах гуманнасьці.
Нагадаем, Эмануіл Зэльцэр знаходзіцца пад арыштам зь сярэдзіны сакавіка мінулага году. Амэрыканца асудзілі на 3 гады зьняволеньня паводле абвінавачаньня ў камэрцыйным шпіянажы супроць Беларусі. Амэрыканскія ўлады неаднаразова заклікалі вызваліць Эмануіла Зэльцэра на падставах гуманнасьці.