Перамога Барака Абамы як палітыка новай генэрацыі на прэзыдэнцкіх выбарах у Злучаных Штатах Амэрыкі актуалізавала пытаньне: ці магчыма і ў Беларусі знайсьці свайго Абаму?
Абама — гэта не чалавек з вуліцы. Ён найперш партыйны кандыдат — ад дэмакратычнай партыі: адной зь дзьвюх самых моцных у ЗША. А ў Беларусі апазыцыйныя партыі амаль загінулі, прапрэзыдэнцкіх жа не было і пакуль няма.
Між тым некалькі партыйных прадстаўнікоў у Беларусі ўжо заявілі, што хочуць балятавацца на чарговых прэзыдэнцкіх выбарах менавіта як партыйныя кандыдаты. Першым пра свае амбіцыі паведаміў старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі. А 17 студзеня на паседжаньні партыйнага сойму ён удакладніў:
“Выхад нашай партыі на наступны этап кампаніі па падрыхтоўцы вылучэньня свайго кандыдата на будучыя прэзыдэнцкія выбары патрабуе пэўных захадаў. У нашай унутрыпартыйнай сытуацыі мы мусім зрабіць сьвядомы і легітымны выбар. Я ўдзячны тым фронтаўскім структурам, якія на першасных сходах падтрымалі маю кандыдатуру ў якасьці патэнцыйнага прэтэндэнта. Я б вельмі хацеў удзельнічаць у гэтым на роўных умовах зь іншымі нашымі кандыдатамі. Таму да пачатку новых сходаў па вызначэньні нашага патэнцыйнага кандыдата ў прэзыдэнты я падрыхтую справы для перадачы выканаўцу абавязкаў старшыні і на той час сыду ў адстаўку”.
Зьбіраецца ўдзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах і Беларуская хрысьціянская дэмакратыя. Партыя яшчэ афіцыйна не зарэгістраваная, а яе прадстаўнікі ўжо заяўляюць — БХД будзе вылучаць трох кандыдатаў на прэзыдэнта. Імя аднаго вядома. Гэта — Віталь Рымашэўскі. Прозьвішчы яшчэ двух кандыдатаў стануць вядомыя на зьезьдзе партыі.
Палітоляг Юрась Чавусаў заўважае: партыйныя кандыдаты — прадстаўнікі канкрэтных палітычных структураў:
“Людзі, якія маюць палітычныя амбіцыі, заяўляюць пра свой намер паспрабаваць вылучыцца. Нічога дзіўнага ў гэтым няма. І, скажам так, гэта не зарана, не запозна — гэта адбываецца тады, калі павінна адбывацца.
І гэта кандыдаты не ад абстрактных дэмсілаў, а ад канкрэтных ідэалягічных пазыцыяў — ад нацыяналістаў, ад камуністаў, ад сацыял-дэмакратычнай плятформы, напрыклад, ад хрысьціянскай дэмакратыі. У такім выпадку больш магчымасьцяў ідэалягічна абазначыць пэўную праграмную альтэрнатыву. І ў гэтым ёсьць, безумоўна, свае плюсы“.
Каб афіцыйна зарэгістравацца кандыдатам у прэзыдэнты, заканадаўства абавязвае патэнцыйнага прэтэндэнта сабраць сама меней 100 тысяч галасоў выбарнікаў у сваю падтрымку. Пытаюся ў Анатоля Сідарэвіча, дасьведчанага сацыял-дэмакрата: колькі партыяў, на ягоны погляд, могуць самастойна справіцца з такой задачай?
“Я перакананы, што гэта можа зьдзейсьніць БНФ. 1994, 2005 і 2006 гады паказалі, што калі змабілізуецца, можа сабраць 100 тысяч подпісаў і БСДП. За Шушкевіча і Казуліна партыя зьбірала, у другім выпадку сама. У ПКБ быў сумны досьвед 2001 году — яны ня здолелі тады сабраць 100 тысяч подпісаў. А АГП ніколі за самастойнага кандыдата подпісы не зьбірала.
Ну, але я не выключаю, што магла б быць нейкая кааліцыя, нейкі саюз. Тады — сабралі б”.
Юрась Чавусаў кажа — амбітныя галасы гучалі і раней:
“Пэўныя людзі заяўляюць пра свае амбіцыі быць кандыдатамі, ня маючы за плячыма сур’ёзных палітычных структураў. Нагадаю, і ў 1994, і ў 2001 гадах, і нават у 2006 годзе дастаткова шмат палітыкаў заяўлялі пра ўласныя прэзыдэнцкія амбіцыі. На апошніх прэзыдэнцкіх выбарах, напрыклад, было больш за дзясятак кандыдатаў, якія прэтэндавалі на ролю адзінага ад кааліцыі дэмсілаў. Асобы гэтыя вылучаліся на рэгіянальных сходах — на першасных праймэрыз.
У прынцыпе, нічога дрэннага тут няма. Канкурэнцыя і нават наяўнасьць кандыдатаў, якія відавочна ня маюць шанцаў, — яны надаюць працэсу большую легітымнасьць“.
Сябра Палітрады Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандар Дабравольскі лічыць: партыйныя кандыдаты маюць больш шанцаў на парлямэнцкіх выбарах:
“Толькі пры гэтым трэба добра разумець — калі на прэзыдэнцкіх выбарах (а гэта ўжо не парлямэнцкія) будзе шмат партыйных кандыдатаў, то ні ў кога ня будзе аніякіх шанцаў. Тут галоўнае ня тое, партыйны ён ці не партыйны. Галоўнае — яго асоба. І галоўнае — ці ён адзін, ці іх шмат. Я думаю, павінна быць моцная выразная асоба і адзін кандыдат. І тады ўжо ня так важна, хто будзе ў якой партыі”.
Палітоляг Аляксандар Класкоўскі мяркуе, што партыям трэба шукаць харызматычных людзей:
“Структуры партыйныя, актывісты — іх ня так шмат, і таму кожны баец на ўліку, яны могуць зрабіць вялікую працу. Бяз гэтых структураў раскрутка кандыдата немагчымая. Але разам з тым партыі павінны тут пайсьці на пэўную самаахвярнасьць і не рабіць стаўку на старых лідэраў. Іх калода ўжо трошкі (а можа і ня трошкі) зашмальцавалася. А трэба шукаць нейкага іншага чалавека. І партыі — іх праца, іх пазыцыя — могуць быць толькі нейкім трамплінам”.
Пры вызначэньні патэнцыйных кандыдатаў у прэзыдэнты надзвычай важна прагназаваць, якія сілы будуць прадстаўленыя на гэтых выбарах. Але гэта ўжо тэма для наступнага досьледу.