Па абвінавачаньні ў хабарніцтве арыштаваны былы начальнік аддзелу ўласнай бясьпекі Генпракуратуры Беларусі Макараў, а таксама былы начальнік Дэпартамэнту фінансавых расьследаваньняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі Анатоль Грамовіч.
Пра гэта сёньня на прэс-канфэрэнцыі заявіў генэральны пракурор Беларусі Рыгор Васілевіч.
Паводле яго, злачынства было ўчынена ў 2007 годзе.