У кастрычніку летась мы абвясьцілі слухацкі конкурс на найлепшую бардаўскую песьню, прысьвечаную свабодзе ў любых яе праявах. Сёньня — падвядзеньне вынікаў. Але не сканчэньне конкурсу. /img/icon-photogallary.gif /img/icon-video.gif
Заключны канцэрт і ўзнагароджаньне пераможцаў абываецца ў менскай кавярні “Фальварак Добрыя Мысьлі”. З імпрэзы перадае наш карэспандэнт Вячаслаў Ракіцкі:
“Імпрэза пачалася выступам ужо клясыка беларускай бардаўскай песьні Зьмітра Сідаровіча. Наведнікі імпрэзы яшчэ ня ведаюць пераможцаў, але журы мне толькі што перадало іх сьпіс.
Пераможцы вызначаныя ў шасьці намінацыях:
— “Гістарычная баляда” — Алег Мізула, гісторык з Жодзішкаў.
— “Сацыяльная сатыра” — Алесь Наркевіч, прадпрымальнік зь Вялейкі.
— “Філязофская песьня” — Зьміцер Казлоўскі, юрыст зь Вялейкі.
— “Жаночая лірыка” — Ірына Дарафяйчук, культуролаг, дактарантка у Варшаве.
— “Свабода на барыкадах” — Марыя Новікава, настаўніца з Самахвалавічаў.
— “Патрыятычная песьня” — Зьміцер Вінаградаў, германіст з Гомелю.
На імпрэзе пануе цёплая, шчырая, даверлівая атмасфэра. Гэтаму спрыяе атмасфэра артыстычнай кавярні “Фальварку Добрыя Мысьлі”, якая стала ўлюбёным, “тусовачным” месцам маладых мастакоў, інтэлектуалаў. Атмасфэра абсалютна адпавядае таму віду літаратурнай і мастацкай творчасьці, які дазваляе выказаць сваё “я”, сваё вельмі прыватнае стаўленьне да сьвету.
На пачатку імпрэзы я гутарыў з наведнікамі, яны адзначаюць, што дзякуючы “Радыё Свабода”, дзякуючы перадачы “Барды Свабоды”, дзякуючы Зьмітру Бартосіку беларуская бардаўская песьня набывае новае дыханьне”.
Конкурс працягваецца. Дасылайце свае творы на адрас bardysvabody@gmail.com.

Зьміцер Казлоўскі
Сьпявае Марыя Новікава
Уручэньне прыза ў намінацыі “Гістарычная баляда”
Гаворыць Зьміцер Бартосік