Тысячы чалавек пратэставалі ля Сэйму Літвы

Тысячы чалавек сёньня прыйшлі да Сэйму Літвы на акцыю, мэта якой спыніць некаторыя рэформы кіроўнай кааліцыі. Людзі зьехаліся з усёй Літвы. Удзельнікі пратэстаў закідалі парлямэнт сьняжкамі, камянямі, бутэлькамі. Паведамляецца пра параненых.

Каля 7 тысяч чалавек выйшлі ў Вільні пратэставаць супраць плянаў ураду падвысіць падаткі і скараціць бюджэтныя расходы. Пазьней яны праводзяць марш па цэнтральных вуліцах гораду, паведамляе Associated Press.



Адбыліся сутычкі дэманстрантаў за паліцыяй. Паранены адзін паліцыянт і некалькі пратэстоўцаў. Пратэстоўцы сабраліся ля парлямэнту, некаторыя зь іх кідалі ў будынак яйкі, сьняжкі і бутэлькі з кактэйлем Молатава. Пабітыя больш за 10 вокнаў. Міліцыя разагнала дэманстрантаў з выкарыстаньнем сьлезацечнага газу і гумовых куль.

Натоўп патрабаваў адстаўкі страшыні Сэйму Арунаса Валінскаса, аднак да іх выйшаў старшыня Саюзу лібэралаў Артурас Зуокас, у якога паляцела яйка, паведамляе vilniaus.diena.lt.




На месцы падзеяў была праграмістка Марыя. Вось што яна сказала “Свабодзе”.

“Я стаю на пляцы каля літоўскага Сэйму. Людзі ўжо амаль усе разышліся, шмат вокнаў Сэйму разьбітыя, у іх кідалі камянямі, цэгламі, яйкамі і сьнежкамі. Паліцыя супакойвала натоўп сьлезацечным газам. Параненых я сама не бачыла. Былі машыны хуткай дапамогі, але падаецца на выпадак, калі нешта здарыцца. Паліцыя затрымала некалькіх маладых людзей з "кактэйлям Молатава".



Ля Сэйму дзяжураць ўзмоцненыя нарады паліцыі, на выпадак, калі ўзьнікнуць беспарадкі. Некалькі дзён таму паліцыя разагнала мітынг у рызе незадаволеных эканамічнай сытуацыяй у Латвіі.

На мітынгу пратэстуюць жыхары Вільні і іншых жыхароў Літвы.

Глядзіце відэа