Намесьнік міністра эканомікі Ўладзімер Адашкевіч паведаміў, што ўлады маюць намер правесьці масавыя праверкі ў гандлі, каб высьветліць прычыны рэзкага росту цэнаў на імпартныя тавары. Некаторыя харчовыя прадукты падаражэлі на 40-50 працэнтаў — напрыклад, рыба, мандарыны, кава. Ці ўдасца ўладам вярнуць цэны назад? Якім можа быць гадавы ўзровень інфляцыі сёлета? На гэтыя пытаньні адказвае эканаміст Міхал Залескі.
Цыганкоў: “Ці будуць цэны вернутыя на ўзровень „да дэвальвацыі“? Які ў дзяржавы тут ёсьць мэханізм, наколькі ён рыначны?”
Залескі: “Рэч у тым, што цэны ўздымаюцца тады, калі ёсьць попыт. А попыт быў проста шалёны. Я пытаўся ў прадаўцоў — за тыдзень прадалі, як за два месяцы. Чаму ж не падвышаць цэны? А потым іх можна толькі пугай назад заганяць.
Бо ў дзяржаве няма цывілізаваных мэханізмаў кантролю і пагадненьняў паміж прадаўцамі і пакупнікамі. Няма моцных прафсаюзаў, каб змагаліся за заробкі, няма нармальных таварыстваў абароны спажыўцоў, няма аб’яднаньняў прадпрымальнікаў, якія будуць прадстаўленыя ў парлямэнце. Нічога няма — таму і застаецца адзін Адашкевіч са сваімі праверкамі“.
Цыганкоў: “Калі вы кажаце, што цэны падвышаліся з-за попыту, то чаму б дзяржаве проста не пачакаць — і цяпер, калі шалёны попыт першых дзён скончыўся, пачакаць, калі цэны самі зьнізяцца?”
Залескі: “Цэны па ўсім сьвеце зьніжаюцца не ў такіх тэмпах, як яны падвышаюцца. Зараз ужо зафіксавана скарачэньне попыту — набраліся ўжо, пятая лядоўня ў хату ўжо ня лезе. Зараз пэнсіі атрымаюць, крыху яшчэ набяруць, і ўсё. Тавары-неліквіды скінулі — і пачнуць зьніжкі рабіць. Бо пакупніцкая здольнасьць расьці ня будзе. Прадпрыемствы ня ў самым лепшым стане, і бюджэтнікам заробак не падвышаюць. Так што грошай у людзей на падвышаныя цэны ня будзе”.
Цыганкоў: “Наколькі рэальным выглядае афіцыйны прагноз інфляцыі на гэты год, паводле якога яна павінна скласьці 9-11 працэнтаў?”
Залескі: “Я думаю, што яны ўтрая памыліліся. Будзе інфляцыі працэнтаў 30 мінімум, дзякуючы той самай дэвальвацыі. Пойдзе рост цэнаў на імпарт, і тут нічога ня зробіш. Паколькі ў нас імпартны складнік ва ўсіх таварах досыць вялікі і доля імпарту дастаткова істотная ў спажываньні, а імпартазамяшчэньне пакуль дзейнічае нейкім дзіўным чынам — то атрымаем працэнтаў 30 гадавой інфляцыі”.