Лукашэнка: Дэнамінацыя не плянуецца

“Сёньня мы не зьбіраемся праводзіць ніякай дэнамінацыі. У мяне няма ніякіх праектаў загадаў на гэты конт”, - заявіў кіраўнік краіны.


Аляксандар Лукашэнка таксама паабяцаў, што сёлета дэнамінацыі болей ня будзе. “Старшыні праўленьня Нацыянальнага банку дакладна даручана: плюс-мінус 5%”, перадае Інтэрфакс.

“Дэнамінацыю як і дэвальвацыю за адзін дзень не правядзеш”.

“Калі зьбярэмся праводзіць дэнамінацыю, скажам загадзя – за 3-4 месяца”, запэўніў Лукашэнка.

Ён назваў “поўным глупствам”, меркаваньня пра тое, што ў Беларусі будзе праведзенае дэнамінацыя для далейшага пераходу на расейскі рубель.

“Навошта мяняць паперкі, а пасьля адразу мяняць іх на іншыя паперкі”, задаецца пытаньнем кіраўнік дзяржавы.

Пра дэвальвацыю: “Мабыць, ня варта гаварыць на гэтую тэму. Калі шмат гаворыш, гэта выкліча шмат ў каго падазрэньні”. Паводле словаў Лукашэнкі, “трэба спакойна жыць, як жылі”.

“Галоўнае для людзей – гэта не шарахацца. Калі штарміць на караблі – людзі бегаюць ад борта да борта, бо карабель можа перавернуцца”

Пра дэфіцыт наяўнай валюты: Нацыянальны банк “прашляпіў навагоднія сьвяты… Трэба было завесьці валюты столькі, колькі трэба. Быў створаны штучны дэфіцыт валюты”.

“Сёньня валюты ў краіне хапае”, - заявіў Лукашэнка.

А 12 студзеня старшыня праўленьня Нацыянальнага банка Пётр Пракаповіч таксама сказаў, што “рэзкай дэвальвацыі нацыянальнай валюты ў Беларусі больш ня будзе”.

“У пачатку года была праведзена разавая дэвальвацыя. Гэта сыгнал усяму насельніцтву аб тым, што больш разавай дэвальвацыі ў нас не будзе. Мы поўнасьцю выканалі свае абавязацельствы, і больш няма неабходнасьці праводзіць разавую дэвальвацыю", — цытуе кіраўніка Нацбанку прэс-служба кіраўніка дзяржавы

Рыдлёкі з Польшчы ды іншае “ўсялякія транты”

Улады Беларусі не зьбіраюцца татальна абмяжоўваць імпарт. “Па-першае, ня ўсё (вытворчасьць тавараў) мы можам арганізаваць гэта ў сябе. А па-другое, не ўсё трэба рабіць самому”.

“Але сёньня ў нас чаго толькі не завозяць. Усялякія транты, рыдлёўкі з Польшчы. Чаму мы гэта не вырабляем самі?”, абураецца Лукашэнка. Зь ягоных словаў, “сысьці ад імпарту тавараў і складнікаў неабходна там, дзе мы можам рабіць самі.