Стрыжнем усё працы у 2009 годзе Аб’яднаных дэмакратычных сіл будзе сацыяльная абарона насельніцтва. Пра гэта заявіў сёньня на прэс-канфэрэнцыі лідэраў АДС сустаршыня Палітрады АДС Сяргей Калякін.
Ён падкрэсьліў, што выбар менавіта гэтага кірунку дзейнасьці, як галоўнага, зьвязаны з той фінансава-эканамічнай сытуацыяй, якая цяпер праяўляецца ў краіне.
Лідэры АДС заявілі, што сёлета яны маюць намер правесьці тры асноўныя кампаніі: па сацыяльнай абароне насельніцтва, вяртаньне народу сапраўднага права выбару праз дэмакратычныя выбары, а таксама абарона інтарэсаў незалежных СМІ і недзяржаўных грамадзкіх аб’яднаньняў.